Авторизация
 

Канікулы без няшчасных выпадкаў у Міёрах

Каникулы без несчастных случаев в МиорахЛетам у школьнікаў шмат вольнага часу і менш кантролю дарослых. Дзіцячая цікаўнасць, неасцярожнасць і неразуменне небяспекі, адсутнасць вопыту ў абыходжанні з электрапрыборамі і абсталяваннем могуць прывесці да трагедыі. Ужо сёлета ў Петрыкаўскім раёне сэлфі за незачыненымі дзвярыма трансфарматарнай падстанцыі ледзь не закончылася трагедыяй для 16-гадовага падлетка.

 

Непаўналетнім варта ведаць асноўныя правілы электрабяспекі.
Так, забараняецца залязаць на стрэхі дамоў і пабудоў, калі паблізу праходзяць электрычныя правады. Нельга гуляць пад электралініямі і паблізу трансфарматарных падстанцый, разбіваць лямпы вулічнага асвятлення і ізалятары на апорах, накідваць на правады дрот і іншыя прадметы.
Не датыкайцеся да правадоў, якія правіслі ці ляжаць на зямлі. Калі заўважылі іх, неадкладна арганізуйце ахову, папярэдзьце іншых пра небяспеку і паведаміце пра здарэнне дарослым, у энергаслужбу (дыспетчару РЭС).


Вялікая пагроза жыццю — праніканне ў трансфарматарныя падстанцыі, размеркавальныя ці сілавыя шчыты і іншыя энергаўстаноўкі. Невыпадкова на іх размешчаны спецыяльныя папераджальныя знакі ці плакаты. Выконвайце іх патрабаванні і не знішчайце самі папярэджанні.
Карыстайцеся электрабытавымі прыборамі толькі ў памяшканнях з токаізаляванай падлогай. Выкарыстанне магнітафонаў, свяцільнікаў на адкрытым паветры, калі яны ўключаны ў бытавую электрасетку, можа стаць прычынай траўмы.


Калі ваш сябра аказаўся пад напружаннем, — клічце хутчэй на дапамогу дарослых. Калі іх паблізу няма, па-старайцеся адключыць напружанне выключальнікам, рубільнікам, выкручваннем засцерагальных пробак, выніманнем штэпсельнай вілкі з разеткі. Потым пацярпелага трэба пакласці на спіну на свежым паветры, даць панюхаць нашатырны спірт. І тэрмінова выклікаць хуткую меддапамогу.
Вывучайце правілы электрабяспекі і не рызыкуйце.


Уладзімір ТОМКА, начальнік

райінспекцыі энерганагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта