Авторизация
 

Лінейка апошняга званка ў Чапукоўскай СШ

Линейка последнего звонка в Чепуковской СШАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Апошні званок — здавалася б, вялікая радасць. Не трэба хадзіць на ўрокі, выконваць дамашнія заданні. Тым не менш, некаторыя выпускнікі не стрымлівалі слёз. Дзяцінства сказала: "Да пабачэння!" Дарослае жыццё, няпростае і бескампраміснае, запрашальна расчыніла дзверы. Галоўнае — увайсці ў іх упэўнена, не збаўляць ходу і кіравацца прыстойнасцю. 30 мая ў раёне адбылася ўрачыстая лінейка апошняга званка. Рэдакцыя пабывала ў Чапукоўскай сярэдняй школе і ўбачыла, як прайшоў развітальны дзень там. 

 

Линейка последнего звонка в Чепуковской СШТут вучыцца 66 дзяцей і 18 наведваюць дзіцячы садок. Выпускнікоў 10, ім на змену прыйдуць пяцёра першаклашак. Школа з самага заснавання працуе ў экалагічным напрамку і ўдзель-нічае ў рэспубліканскім праекце. Тут шмат дэкаратыўных куточкаў, якія імітуюць лес, балота, жывую прыроду. Вучні задаволены сваёй адметнай "альма-матар", але прыйшоў час адпачываць. Адных чакаюць экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне, іншых цалкам бестурботныя дні—але абсалютна ўсе сабраліся на ўрачыстай лінейцы.


Напачатку па традыцыі з прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар школы Віктар СТАЦЭВІЧ. Ён выказаў спадзяванне, што выпускнікам у жыцці пашанцуе і набытыя веды спатрэбяцца, а таксама ўручыў узнагароды калегам Алене ПАЦЕЕНАК і Таццяне Пучынскай. Сертыфікаты за асваенне інфармацыйнага курса атрымалі педагогі Ганна ФІЯЛКА, Вераніка ШАМІНКА, Таццяна РЫНКЕВІЧ. Адміністрацыя школы адзначыла лепшых вучняў, якія заявілі пра сябе ў раёне і вобласці. Больш за ўсё грамат атрымаў Сямён ПРОТАС, які ўдала праявіў сябе ў эпісталярным жанры, інфармацыйных тэхналогіях, алімпіядзе па алгебры, выдатнай вучобе… "У Сямёна ажно пяць дыпломаў!"—здзіўлена шапталіся школьнікі. Роўна столькі, калі не больш. Ёсць з каго браць прыклад таварышам.


Линейка последнего звонка в Чепуковской СШУзнагароджаны лепшыя спартсмены, пераможцы шматбор'я "Абаронца Айчыны", творчага агляду-конкурсу "Таленты Міёршчыны". Юлія КРЫВУШОНАК і Вольга ЛЯСКОЎСКАЯ сталі аднымі з лепшых у фестывалі медыякамунікацый, Рэната РАМАНАВА праславілася ў конкурсе "Выратавальнікі вачыма дзяцей". За лідарства ў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і спорце ўзнагароджаны Максім ДУЛІНСКІ. Пералік таленавітых і здольных можна працягваць вельмі доўга, на ўзнагароды адміністрацыя школы не скупілася, тым больш вынікі заслужаныя.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана ПАЛЬЧЭХ пажадала выпускнікам здзяйснення мараў, школьнікам—удалага адпачынку, а першаклашкам уручыла мячы ад беларускай асацыяцыі футбола.


Линейка последнего звонка в Чепуковской СШСупрацоўніцы раённага вузла паштовай сувязі Вольга СКАВАРОДКА і Марыяна КАВАЛЁНАК падзякавалі Чапукоўскай школе за ўдзел у галіновым конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру і ўзнагародзілі Сямёна ПРОТАСА за ІІ месца сярод 1500 чалавек. Адзначана і яго настаўніца рускай мовы Рэгіна МІЛЕЎСКАЯ, якая падрыхтавала пераможцу.


З ноткай хвалявання і развітальным сумам паглядалі на ўрачыстасць выпускнікі. Да іх звярнулася першая настаўніца Таццяна ПУЧЫНСКАЯ. Як мудрая другая мама, яна пажадала ім шчаслівай будучыні, прачытала кранальны верш пра расстанне з дзяцінствам. Падапечныя лепш яго ўсвядомяць як пасталеюць.


Линейка последнего звонка в Чепуковской СШ"У сталасці ўсё вастрэй успрымаецца: апошні званок, адлёт паветраных шароў, з'явы прыроды",—прыкмеціла ў бяседзе з карэспандэнтам першая настаўніца.
Класны кіраўнік сёлетніх выпускнікоў Ганна ФІЯЛКА падрыхтавала сваё выступленне неардынарным, творчым. Урэшце пажаданні самыя надзённыя—шчаслівага паступлення і плёну ва ўсіх пачынаннях.


Линейка последнего звонка в Чепуковской СШ"Учорашнія маленькія дзяўчынкі і хлопчыкі сталі дарослымі і цяпер стаяць на парозе новага шляху",—выступала ад імя бацькоў Ірына ЛЯСКОЎСКАЯ.
Не баяцца і не пасаваць перад цяжкасцямі жадалі старэйшым таварышам першаклашкі. Выпускнікі таксама сказалі сваё слова. Бацькам наказалі не хвалявацца, запрасілі іх на развітальны танец. Фінальным акордам стаў званок ад адзінаццацікласніка Ігара ДАБРЫНІНА і першакласніцы Дар'і РЫНКЕВІЧ. Бойкія вядучыя Дзяніс БАЙЧУК і Вераніка МАЛЯЎКА запрасілі выпускнікоў на ганаровы круг па лінейцы. Свята завершана, наперадзе—экзамены, паступленне, адпачынак і зноў… штурм ведаў. А ў неба ўзвіліся паветраныя шары—як сімвал дарогі, адкрыццяў, вышынь, перамог, якія трэба заслужыць.

 

Больш фота ў групах у сацыяльных сетках.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта