Авторизация
 

Алена ШАМШУР у Сіцькоўскай школе

Елена Шамшур в Ситьковской школеКажуць, гуманітарыі не ўмеюць лічыць. Алена ШАМШУР у Сіцькоўскай школе рашала прыклады з вучнямі-пачаткоўцамі, выкладала матэматыку ў сярэдніх класах. Цяпер рыхтуе старшакласнікаў на алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

 

Роднай мове Алена Мікалаеўна вучыць чацвёрты, пяты і дзявяты класы, на павышаным узроўні — дзясяты і адзінаццаты.
— На ўроках у малодшых класах выкарыстоўваю займальны матэрыял: гульні, крыжаванкі, завочныя падарожжы. Гэта цікава дзецям. Класы невялікія, кожнага можна праверыць. Чацвёртакласнікі нават крыўдзяцца, калі кагосьці не выклікаю. Са старэйшымі вучнямі робім акцэнт на тэсты, — расказвае настаўніца.—На літаратуры патрабую асабістых думак і разважанняў. Няхай яны будуць выказаны не вельмі красамоўна. Затое — свае.
Зборнікі тэстаў і дыктантаў па беларускай мове і творы беларускіх пісьменнікаў шэсць год запаўняюць настаўніцкі стол. Былі на ім падручнікі па матэматыцы. У самым пачатку — "Буквар" і "Роднае слова".


У Сіцькоўскую школу Алена Шамшур размеркавалася пасля Віцебскага ўніверсітэта. Думала, на адзін год. Засталася на дваццаць.
— Больш нічога не ўмею рабіць, толькі вучыць, — жартуе педагог і ўсур'ёз дадае: — У іншай прафесіі сябе не ўяўляю. Магчыма, магла б працаваць бухгалтарам. З лічбамі сябрую. Але ў гэтай справе няма творчасці. Без яе сумна.


Быць настаўніцай Алена Мікалаеўна марыла са школьнай пары. Вучылася ў Язненскай школе. З цеплынёй успамінае класнага кіраўніка Марыю Рыгораўну Лаўшову, філолага Алену Савельеўну Бахір, матэматыка Лілію Пятроўну Рагавую. Урокі матэматыкі асабліва падабаліся, матэрыял падаваўся творча, нестандартна. Вучаніца вырашыла, што будзе выкладаць гэты прадмет. Але паступіла на настаўніцу пачатковых класаў.
Вучыла дзяцей і вучылася сама. Скончыла курсы перападрыхтоўкі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і атрымала права выкладаць беларускую мову і літаратуру. Пазней у педуніверсітэце імя М. Танка ўсё ж стала матэматыкам. Ажыццявіла дзіцячую мару і зразумела, што мова і літаратура бліжэй.


У школе працоўны дзень Алены Мікалаеўны не заканчваецца. Нягледзячы на вопыт і стаж, дома нямала часу аддае на падрыхтоўку да заняткаў. Падбірае заданні па мове, чытае мастацкія творы. Да ўрокаў і для душы перачытвае Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча.
Асобны напрамак работы—падрыхтоўка вучняў да алімпіяды па прадмеце. Штогод накіроўвае ўдзельнікаў у раён. Сёлета ў дзевяцікласніцы Лізы Дзям'янавай дыплом другой ступені. Паспяхова выступалі вучні і ў мінулыя гады.
— Для мяне высокі вынік работы — добрыя словы ад выпускнікоў. Радасна, калі яны прыходзяць на вечары сустрэч і дзякуюць за навуку, — заўважае настаўніца.


"Дзякуй" у яе адрас гучыць часта. Вучні пацвярджаюць выніковыя адзнакі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Набіраюць ад 40 да 75 балаў. Вынікі іспыту адпавядаюць здольнасцям.


Пакуль выпускнікі здаюць тэсты, настаўнікі збіраюцца ў водпуск. Алена Мікалаеўна адпачывае ў бацькоў у Басянках. Дапамагае па гаспадарцы, чытае дэтэктывы, вяжа сурвэткі, збірае ў лесе чарніцы і маліны. Ад гэтага атрымлівае асалоду і набіраецца сіл і энергіі на новы навучальны год.

 

Настаўніца-філолаг з задавальненнем перачытвае творы Караткевіча і з лёгкасцю справіцца з матэматычным ураўненнем.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта