Авторизация
 

У Міёрскай СШ №3 прайшоў Дзень дружбы і чырвонага гальштука

В Миорской СШ №3 прошёл День дружбы и красного галстукаАлена БАСІКІРСКАЯ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Піянер сябруе з дзецьмі ўсіх краін, неадкладна спяшаецца на дапамогу, — гэтыя залатыя ісціны гучалі ў дзень нараджэння піянерскай арганізацыі, якой сёлета споўнілася 95 гадоў. Днём дружбы і чырвонага гальштука яшчэ называюць гэтае свята. СШ №3 імя Ягора Томкі 19 мая пад сваё крыло сабрала ўсіх ахвотнікаў, сяброў дружын з розных школ раёна.

 

В Миорской СШ №3 прошёл День дружбы и красного галстукаУ двары СШ №3 перад урачыстасцю разгарнулася інтэрактыўная пляцоўка, на ёй розныя "прыпынкі адпачынку". Гэта і шырокая выстава з горнамі і барабанамі, значкамі і альбомамі, фотастудыя "Пазітыў", імгненная латарэя "Твой шчаслівы білет!", гульнёвая "Тэрыторыя дзяцінства". У флэшмобе "Палёт жаданняў" удзельнікі выпусцілі ў неба паветраныя рознакаляровыя шары, як сімвал нязгаснага піянерскага агеньчыку.


В Миорской СШ №3 прошёл День дружбы и красного галстукаПасля ў актавай зале СШ №3 пачалася ўрачыстасць. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна ГУР'ЕВА больш за 17 гадоў узначальвала піянерскую арганізацыю раёна. Тады яшчэ не ведалі пра флэшмоб і інтэрактыўныя пляцоўкі, але таксама рабілі дабро.
Піянер — гэта не толькі прыгожа павязаны гальштук. Самы мудры прадстаўнік актывісцкага руху Марыя ЕРМАЛЁНАК расказала, як у гады яе маленства ў школе разгаралася спаборніцтва па зборы металалому. І пяць тон для класа — зусім не завоблачная лічба. Лепшыя энтузіясты адзначаліся пуцёўкамі ў піянерскі лагер "Артэк", дзе марыў пабываць кожны. Яшчэ школь-нікі адпраўлялі пасылкі ў разбураны ад вайны В'етнам з пісьмамі для дзяцей.


Памятае Марыя Георгіеўна, як да іх — першаклашак — прыйшла пяцікласніца Валя і сказала, што будзе важатай. Дзяўчына на ўсю школу славілася акрабаткай і гімнасткай, таму хутка ўсе малыя ўмелі садзіцца на шпагат і прагінацца ў масток, а ў пятым класе яны таксама папрасілі для сябе зорачку, каб стаць важатымі, як Валя.


Дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна МІТРАФАНАВА наказала героям свята клапаціцца пра малодшых, адгукацца на дапамогу, захоўваць і развіваць традыцыі цудоўнай краіны Піянерыі. Старшыня раённай піянерскай арганізацыі Аксана НЯМІРА пажадала ісці дарогаю дабрыні, дасягаць зорных мэт.


В Миорской СШ №3 прошёл День дружбы и красного галстукаЛепшыя старшыя піянерважатыя, або па-сучаснаму педагогі-арганізатары атрымалі ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама ўшанавана Алена ЧЭПІКАВА з Язна. Прызнанне ад Цэнтра дзяцей і моладзі атрымалі Валянціна ЦЯРЭШКА з Мілашова, Валянціна ШЫМУКОВІЧ з Завуцця, Наталля МАТЭЛЕНАК з Узмён, Святлана КАПУСТА з Павяцця, Алена ЛАПІЦКАЯ з Туркова, Таццяна ЯНУШОНАК з Новага Пагоста. У конкурсе сцэнарыяў перамаглі педагогі-арганізатары Алена ЛАПІЦКАЯ, Таццяна ШАТУРЫНА, Святлана КАПУСТА, Валянціна ШЫМУКОВІЧ, Таццяна КУРАШ, Валянціна ЦЯРЭШКА, Наталля БЕЛАЗОРЧЫК. Граматамі ўзнагароджаны ўсе піянерскія дружыны раёна, але найлепшай прызнана Дзісенская імя Міхаіла Кузьміна. Да таго ж, Язна, Сіцькова і Дзісна атрымалі вяршынства ў праекце "Зорны паход", а ў інтэрактыўнай гульні "Будзь гатовы!" лідзіравалі Узмёны, Завуцце і Новы Пагост.


В Миорской СШ №3 прошёл День дружбы и красного галстукаБойка на сцэну выходзілі піянеры, якія на славу паказалі свае таленты, падзяліліся добрымі справамі. Мілашова прыдумала тэлесерыял, тэматычныя песні праспявалі Язна, Чапукі, Новы Пагост, гімн піянераў прагучаў у выкананні актывістаў з СШ №3 імя Я. Томкі, прыемнымі галасамі парадавалі Вячаслаў ТАМАШЭВІЧ з Узмён і Даніла АСТУКЕВІЧ з Дзісны, выступалі дружыны з Узмён, Сіцькова і іншыя. Правялі праграму харызматычныя вучні СШ №2 Юлія КРУК, Валерыя ЛЕПЯГАВА, Дзмітрый ВАЛЫНЕЦ і Яўген КАЗАЧОНАК. А ў складанні сцэнарыя спецыялістам з Цэнтра дзяцей і моладзі плённа дапамагла педагог-арганізатар СШ №2 Таццяна ШАТУРЫНА. Адметна гарманіравалі на сцэне вялікія зоркі-важатыя разам з маленькімі акцябратамі, якія стануць іх працягам. І толькі ад іх залежыць, ці захаваюцца, ці пабагацеюць слаўныя традыцыі чырвонага гальштука. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта