Авторизация
 

Быць беражлівымі і ўмець сябраваць здольныя ў Сіцькове

Быть бережливыми и уметь дружить способны в СитьковеУ дружыне "Спадчына" Сіцькоўскай школы здаюць у макулатуру спісаныя сшыткі, даглядаюць абеліскі і двойчы ў год распальваюць касцёр сяброўства. Аб'ядноўвае дружына 22 акцябронкаў і 17 піянераў. Узначальвае дзіцячы калектыў педагог-арганізатар Наталля БЕЛАЗОРЧЫК. Яе памочнікі — класныя кіраўнікі.

 

Піянерскі пакой на перапынках не пустуе. Дзеці забягаюць пагартаць газету "Зорька", прапанаваць ідэі, пацікавіцца вынікамі конкурсаў.
—Удзельнічаем у дабрачынных акцыях, агітбрыгадах. Займаем прызавыя месцы,— расказвае педагог-арганізатар Наталля Белазорчык.—Далучыліся да раённай гульні "Будзь гатовы!", абласной акцыі "Музей будуем разам" і рэспубліканскай "Наша піянерская праца табе, Айчына". Частку грошай, атрыманых за здадзеную макулатуру, пералічылі на будаўніцтва музея ў Віцебску і рэстаўрацыю помніка Марату Казею ў Мінску. Мерапрыемствы прымеркаваны да 95-годдзя піянерскай арганізацыі. Сталі дру-гімі ў раённым конкурсе "Зорны паход". Прыбралі абеліскі ў Сіцькове і Акунёве. Восем кіламетраў паміж вёскамі прайшлі пешшу.


У маршруце "Зорнага пахода"—дом вязня фашызму Міхаіла Раманавіча Белазорчыка. Ён жыве недалёка ад школы. Кожны год вучні віншуюць са святамі 23 лютага і 9 мая. Запісалі ўспаміны пра перажытыя пакуты. Прысутнічае Міхаіл Раманавіч на мітынгу ў гонар Дня Перамогі. На ўрачыстасці гучыць абяцанне піянера. Сёлета яго далі сем чацвёртакласнікаў.


—Прыём у піянеры для дзяцей—падзея важная. Гэта бачна па іх хваляванні і ўзрушаным настроі,—заўважае Наталля Герасімаўна.—Дадому ідуць у гальштуках, задаволеныя.


Паўсядзённая справа—збор макулатуры. У кожным класе ёсць каробкі, якія напаўняюцца спісанымі сшыткамі, прачытанымі часопісамі і іншай паперай. Нават старыя шпалеры прыносяць, калі дома рамонт.


—Вучняў, якія сабралі шмат макулатуры, узнагароджваем граматамі, салодкімі прызамі ці канцтаварамі. Актыўнічаюць трэцякласнікі Кірыл Радзіка, Коля Капыльскі, Мікіта Каспшынскі, пяцікласніцы Света Фурманава і Насця Карніцкая,—адзначае педагог-арганізатар.—Здаём макулатуру паквартальна. План на гэты год— больш за тону. У першым квартале здалі 320 кілаграм. Збіраем металалом. У мінулым годзе вызначыўся васьмікласнік Антон Дзям'янаў.


Любімыя мерапрыемствы ў дружыне "Спадчына"—піянерскія дыскатэкі, экскурсіі па ваколіцах Сіцькова, поле цудаў і касцёр сяброўства. Запальваюць яго непадалёку ад школы на свята піянерскай дружбы 19 мая і ў дзень піянерскага кастра 20 чэрвеня. Выступаюць са справаздачамі, узнагароджваюць актывістаў, спяваюць і гуляюць, смажаць хлеб і пякуць бульбу ў вугалях.
Ля кастра адзначаць 95-ы дзень нара-джэння краіны Піянерыі. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта