Авторизация
 

Зінаіда ШЧАМЯЛЁВА ўзначальвала Дом піянераў у Міёрах

Зинаида Щемелёва возглавляла Дом пионеров в МиорахАлена БАСІКІРСКАЯ 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі міярчанка Зінаіда ШЧАМЯЛЁВА святкуе як свой, бо ўся яе працоўная дзейнасць звязана з дзецьмі. Пасля першай важацкай прыступкі і настаўніцкага вопыту Зінаіда Ігнатаўна ўзначаліла Дом піянераў, які пазней стаў Домам дзіцячай творчасці, а цяпер — Цэнтр дзяцей і моладзі. Але ад гэтага сутнасць не мяняецца. Аксакал піянерскага руху на зубок ведае ўсе справы колісь падначаленай установы — гэта саветы дружын, раённы піянерскі злёт, агляд агітбрыгад, школа важацкага майстэрства, экалагічныя фестывалі і доўгі пералік іншых мерапрыемстваў.

 

Вучаніца Мальцаўскай васьмігодкі, што размяшчалася ля Узмён, а потым — Слабадской СШ, як і належыць стараннай дзяўчынцы, граматна пісала, любіла рускую мову. Лёгка закончыла філфак Даўгаўпілскага педінстытута. Колішні начальнік аддзела адукацыі Віктар Казлоў прапанаваў Зінаідзе стаць старшай піянерважатай у Дзісенскай СШ. Хоць далёка ад роднай хаты, маладая настаўніца пагадзілася. Тут і закіпела піянерскае жыццё ў гальштуку. Зборы, агляды, конкурсы — чаго толькі не праходзіла пад "дырыжорскай рукой" энтузіясткі. За тры гады яна добра прыжылася ў калектыве, заваявала аўтарытэт.


Зинаида Щемелёва возглавляла Дом пионеров в МиорахТым часам роднай Мальцаўскай школе спатрэбіўся выкладчык філалагічных дысцыплін, і Зінаіда Шчамялёва перабралася бліжэй да дому. Неўзабаве прывабная настаўніца заручылася з сімпатычным аграномам з мясцовага калгаса "Чапаева". Калі мужа перавялі ў гаспадарку "Праўда" ў Камянполлі, Зінаіда таксама папрасілася бліжэй да Міёр. Начальнік адукацыйнай структуры раёна Вячаслаў Цітовіч прапанаваў пасады метадыста або дырэктара Дома піянераў. Хоць баялася кіраваць, усё роўна прызначылi на год выконваць абавязкі.


Дзень за днём, год за годам—летапіс адбіў чвэрць стагоддзя. Прычым—імгненна, бо не было калі сумаваць. Се-мінары, пленумы, паездкі, конкурсы… Далей—болей, у стараннага піянерскага лідара ўсё ўдавалася, а відавочныя поспехі натхнялі на новыя здзяйсненні. "Ужо нават і не прасілася, каб вызвалілі",—смяецца Зінаіда Ігнатаўна.


У летапісе Дома піянераў, выда-дзеным у 2008 годзе, у раздзеле "80-я гады" значыцца "Новы дырэктар—новыя перспектывы". Пад кіраўніцтвам Зінаіды Шчамялёвай установа актыўна шукае новыя падыходы. У 1979-1980 вучэбным годзе актыўнічаюць гурткі—танцавальны, музычны, дэкаратыўна-мастацкай творчасці, фотагурток, лялечны, драматычны, мастацкай вышыўкі, вязання, выяўленчага мастацтва, археолага-краязнаўчы, выпільвання і выпальвання, вакальны. Адкрыты новыя: юных матацыклістаў, мяккай цацкі, масавікоў-выдумшчыкаў, юных кінадэманстратараў. Сюды наведваюцца 320 піянераў.


У летапіс занесены традыцыйныя мерапрыемствы—"Прысвячэнне педагогаў-навічкоў у важатыя", свята інтэрнацыянальнага сяброўства "Вітаем чыстае неба, вітаем мірнае дзяцінства", занальны агляд акцябрацкага строю і песні, раённае свята юных карэспандэнтаў, раённы піянерскі злёт, турыстычныя спаборніцтвы. На год пазней у гэтай графе—свята першакласнікаў горада, конкурс важацкага майстэрства, агляд мастацкай сама-дзейнасці школ… Гурткоўцы Дома піянераў разам з дзецьмі Літвы, Латвіі, РСФСР паўдзельнічалі ў занальным свяце песні і танца ў г. Прэйлі Латвійскай ССР.


У 1985 годзе Цэнтральны Савет Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. Леніна ўзнагароджвае калектыў за вялікую работу па камуністычным выхаванні моладзі. За гэты ж год Дом піянераў атрымаў Ганаровыя граматы ад аддзела народнай адукацыі аблвыканкама і Глыбоцкага райвыканкама, Віцебскага абласнога Палаца піянераў, абласнога аддзялення Савецкага фонда міру Прэйльскага райкама ЛКСМ Латвіі. Падставы самыя розныя—прызёрства ў конкурсах слайдфільмаў, насценных газет, турысцкай песні, актыўнасць у рабоце клуба юных аматараў музыкі…
Заахвочвалася дзейны дырэктар і асабіста. Ужо пяць гадоў, як адпачывае. Гартае і перачытвае чырвоныя вялікафарматныя граматы з выявай лідара пралетарыяту, і сучаснага ўзору. Асноўная з узнагарод—ад Цэнтральнага камітэта КПСС і Савета міністраў. Ёсць адзнака і пра плённыя прапагандысцкія заняткі ў калгасе "Праўда".


Дзеці—лейтматыў лёсу Зінаіды Шчамялёвай. Яна і сама—шчаслівая матуля і бабуля. Ёсць двое ўнукаў, ніколі не расчаравалі сын і дачка. Ранейшае пакаленне, па словах лідара піянерскага руху, вылучалася большай актыўнасцю і матываванасцю. Цяпер жа ў юных таварышаў больш магчымасцяў, запалоніў віртуальны свет. Тым не менш, вопытны педагог упэўнена, што галоўнае—зацікавіць. А ўсё астатняе прыбудзе само сабой. 

 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта