Авторизация
 

Важатая піянерскай дружыны Мілашоўскай БШ—"Суперважатая"

Вожатая пионерской дружины Милашовской БШ—"Супервожатая"95 год споўнілася піянерскай арганізацыі. Валянціна Браніславаўна Цярэшка амаль два дзясяткі з'яўляецца важатай піянерскай дружыны імя Зоі Касмадзям’янскай Мілашоўскай БШ. На сёлетнім раённым конкурсе заваявала званне “Суперважатай”, затым удзельнічала з дружынай у абласным этапе ў Наваполацку. Рыхтаваліся да спаборніцтва грунтоўна: здымалі відэаролік, рэпеціравалі, перагледзелі летапісы, а іх налічваецца некалькі тамоў.

 

Гартаючы летапіс

Летапіс піянерскай дружыны ў Мілашоўскай БШ пачынаецца ажно з 1949 года, а самой школе ў хуткім часе споўніцца 150. Хроніку Валянціна Браніславаўна складала са слоў аднаго з першых піянераў Альфрэда Францавіча Тычко, былога дырэктара і настаўніка ўстановы, які і зараз наведваецца сюды час ад часу. У дружыну разам з ім тады ўваходзілі Тадэуш Вясна, Тэрэза Урбановіч, Галіна Чабок, Ліля Матуль, Галіна Мароз, Ірына Лаўрыновіч, Іван Альхімовіч, Стась Урбановіч, Іван Гайдзель, Яўген Нікіфараў, Міхаіл Лаўрыновіч,  Галіна Альхімовіч, Ніна Лаўрыновіч і Ванда Пупіна, а першай піянерважатай і да 1953 года працавала Ганна Шамшур. Дружына з першага дня існавання носіць імя Зоі Касмадзям’янскай.

 

Вожатая пионерской дружины Милашовской БШ—"Супервожатая"Гартаем з Валянцінай Браніславаўнай летапісы… На старонках здымкі выпускаў дружын з піянерважатымі, удзел у розных мерапрыемствах. Піянер — гучыць горда, ён заўсёды дапаможа, ніколі не пакіне ў бядзе. Ён шчыры, спагадлівы, клапатлівы, на яго можна спадзявацца ў любой сітуацыі.  Усё гэта пацвярджаюць здымкі 30-40-гадовай даўнасці і праводзімая сёння праца ў дружыне Мілашоўскай БШ.

 

Вучні ўдзельнічаюць у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах школы, раёна і нават займаюць прызавыя месцы на вобласці. Яны шануюць і любяць сваю маленькую радзіму: даглядаюць сад, які пасадзілі з дапамогай мясцовай гаспадаркі, прыбіраюць ля помніка землякам-вызваліцелям... Развіццю духоўнага боку і дабрыні садзейнічаюць сустрэчы са святаром, што рэгулярна наведваецца ў школу. Не раз бывалі ў блізкай вёсцы Тычкі, дзе ў Другую Сусветную вайну перамогу над захопнікамі трымаў атрад Бабічава. Раней туды вадзіў піянераў  Альфрэд Францавіч Тычко, зараз з ваеннымі падзеямі, што праходзілі ў гэтай мясцовасці, знаёміць настаўнік гісторыі Аляксандр Генадзьевіч Гайдзель.

 

Успомнім апошняга ветэрана…

Сёння ў падапечных  Мілашоўскай школы ветэранаў вайны ніводнага няма ў жывых. Валянціна Браніславаўна прыгадала апошняга, з кім развіталіся некалькі год таму. Франц Міхайлавіч Масла быў тылавіком, пра вайну не любіў расказваць. Часцей апавядала з яго слоў жонка. З цікавых фактаў: “Былі немцы, якія другі раз прымалі прысягу і хацелі служыць Савецкаму Саюзу. Аднак іх лічылі нядобранадзейнымі і везлі ў Сібір працаваць на заводы…” На фронце давалі невялікі паёк, салдаты часта галадалі, прыходзілася есці лебяду. Франц Міхайлавіч хварэў на тыф, але перамог яго. Атрымаўшы невялікі водпуск, прыехаў дадому, убачыў на стале хлеб—і заплакаў… Пасля вайны ветэран працаваў у мясцовай гаспадарцы, меў праблемы з сэрцам, але Бог узнагародзіў яго доўгім жыццём—у іншы свет адыйшоў, размяняўшы дзевяць дзясяткаў. 

 

“Суперважатая”

Званне “Суперважатая” заслужана прысуджана Валянціне Браніславаўне Цярэшка на конкурсе важатых, што праводзіўся ў раёне ўвесну. У Мілашоўскай БШ яна ўзначальвае дружыну васямнаццаць год. Валянціна Браніславаўна заканчвала Полацкае педвучылішча і напачатку працавала ў мясцовым дзіцячым садку. Затым вырашыла “пакаштаваць хлеба” педагога-арганізатара. Атрымалася ў яе выдатна і зараз працягвае справу, сумяшчае пасады важатага і бібліятэкара. Актыўнасці і запалу, які перадаецца ад яе падапечным, можна пазайздросціць. З агеньчыкам у вачах яна бярэцца за кожнае мерапрыемства—і ўсё ўдаецца. Дапамагаюць дзецям развівацца землякі-пісьменнікі. Ездзілі з экскурсіяй у рэдакцыю часопіса “Вясёлка”. А вядомыя дзіцячыя пісьменніцы Наталля Бучынская і Алена Масла—былыя вучаніцы Мілашоўскай школы. Яны разам з кагортай творцаў слова—Уладзімірам Ліпскім, Рагнедам Малахоўскім, Міколам Мятліцкім, Анастасіяй Радзікевіч— прыязджалі ў школу некалькі год таму ў рамках акцыі “Чытаем па-беларуску”. 

 

Выхаванкі Валянціны Браніславаўны Сняжана Мацяс і Таццяна Чахоўская з’яўляліся ўдзельніцамі ХІХ рэспубліканскага злёту грамадскага аб’яднання БРПА ў лістападзе 2012 года. Яны абедзве добра вучыліся, былі актыўнымі ў розных сферах. Зараз старшыня Савета дружыны васьмікласніца і актывістка Крысціна Рынкевіч.

 

Пад кіраўніцтвам Валянціны Браніславаўны з 2014 года штомесячна пачала выдавацца для ўнутранага карыстання газета “Піянерачка”. Яна займае пачэснае месца і ў летапісе дружыны.

Валянціна Браніславаўна—надзейны сябра! Агеньчык у яе вачах запаліў сэрцы многіх вучняў, напоўніў іх дабрынёй. Яна з палаючым сэрцам і заўсёды разам са сваімі піянерамі.

 

“УКантакце” з узмёнцамі

На раённым конкурсе важатых у Міёрах узмёнскія піянеры падаравалі сваім сябрам з Мілашова самаробных гліняных птушак-свістулек. Гэты жэст адбыўся ў рамках гульні УКантакце “Будзь гатовы!” на другім яе этапе. Мілашоўцы ж адпраўлялі ўзмёнцам піянерскага Мішку — талісман БРПА.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА,

Вольгі ВІШНЕЎСКАЙ.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта