Авторизация
 

Куточак гісторыі і этнаграфіі ў рэкрэацыі Сіцькоўскай СШ

Уголок истории и этнографии в рекреации Ситьковской СШКацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

 

Размяшчаецца куточак гісторыі і этнаграфіі ў рэкрэацыі Сіцькоўскай сярэдняй школы на другім паверсе ў левым крыле. Ад шумнага калідора аддзяляе драўляная агароджа пад столь. У музеі больш за тысячу экспанатаў. Адны знойдзены ў старых вясковых дамах, другія — літаральна пад нагамі на вуліцы. Некаторыя трапілі з замежжа.

 

Загадвае музеем настаўніца гісторыі Раіса ШЫМУКОВІЧ. Кожную рэч трымала ў руках, апісвала ў кнізе ўліку. Некаторыя экспанаты—з бацькоўскага дома. Напрыклад, ткацкі станок. Шмат прадметаў быту і старых кніг прынеслі вучні.


—Ідэя стварыць школьны музей належыць не мне. Гэтую работу ў канцы 80-х гадоў пачаў настаўнік фізікі Анатоль Вікенцьевіч Васілёнак. Я прадоўжыла справу,—расказвае Раіса Аляксандраўна.—У пачатку 90-х актыўна збіралі экспанаты. Ездзілі з вучнямі на веласіпедах па ваколічных вёсках, абследавалі закінутыя дамы. Дзецям падабалася. Некаторыя так загараліся ідэяй, што стваралі міні-музеі дома.


Уголок истории и этнографии в рекреации Ситьковской СШГодам заснавання школьнага музея лічыцца 1999-ы. З таго часу ў ім праводзяцца экскурсіі, урокі, класныя гадзіны. Запрашаюць сюды бацькоў падчас сходаў, выпускнікоў на вечарах сустрэч. З гісторыяй ваколіц знаёмяць вучні-экскурсаводы.


У музеі чатыры асноўныя раздзелы. "Ішла вайна народная" прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай у мясцовасці, героям-землякам, вязням фашызму. У раздзеле "Слаўся, працавіты край" сабрана інфармацыя пра гаспадарку і яе лепшых працаўнікоў. "Нашы школьныя гады"—гэта гісторыя трох школ. Захаваліся абкладзеныя газетамі вучнёўскія сшыткі і настаўніцкія журналы з Акунёўскай сярэдняй школы. На сцяне сімвалічны ключ, якім у 1985-м адчынялі Сіцькоўскую. Тры гады таму перастала існаваць Мікалаёўская базавая школа.


Самы вялікі раздзел—"Быт і культура". Лапці, абутак на драўлянай платформе, металічны прас, які награвалі на агні, дываны-маляванкі, вышыванкі 40-50-х гадоў, лазовае крэсла, калаўрот і шмат іншых рэчаў з мінулага сабралі педагогі і вучні.


—Адзін з дываноў-маляванак я выпадкова заўважыла ў сваёй цёці. Непатрэбную рэч скруцілі і запіхнулі пад страху хлява. Фрагменты керамічнага посуду знайшлі з дзецьмі на гарадзішчы ў вёсцы Касабукі. Драўляная скульптура Маці Божай была раней на крыжы ля вёскі Якубова,— расказвае загадчыца музея гісторыі рэчаў.— Самы стары экспанат—зерняцерачны камень-дыярыт. Знайшла яго ў вёсцы Сакалова вучаніца. Ішла па дарозе, падабрала круглы камень і прынесла ў школу. Пасля мая дачка адвезла знаходку ў Мінск. На кафедры археалогіі гістарычнага факультэта БДУ устанавілі ўзрост прылады—канец ІІ—пачатак І тысячагоддзя да нашай эры.


На асобным стэлажы—манеты і папяровыя банкноты. Царскія, савецкія, беларускія "вавёркі"-"зайчыкі" і купюры, што выйшлі з абароту з пачатку 2017-га. Нямала грашовых адзінак замежных дзяржаў.


—Цяпер фонд музея мала папаўняецца, дзеці менш цікавяцца гісторыяй,—заўважае загадчыца.—Год дзесяць таму быць экскурсаводам у школьным музеі для вучняў было пачэсна. Цяпер трэба ўгаворваць.


Выклікаць у школьнікаў цікавасць да гісторыі малой радзімы скіраваны інавацыйны праект "Музейная педагогіка як форма ўзаемадзеяння школы і мясцовага соцыума". Дзейнічае з верасня 2016-га і працягнецца ў наступным навучальным годзе.


—Для кожнага класа распрацаваны заданні. Напрыклад, пяцікласнікі запісваюць народныя песні, вучні адзінаццатага класа займаюцца афарміцельскай работай у музеі. Агульнае для ўсіх заданне—збор экспанатаў,—тлумачыць Раіса Аляксандраўна.
Для загадчыцы школьны музей—не проста дадатковая нагрузка. Гэта цікавая і захапляльная справа. З кожным годам экспанаты становяцца каштоўней, а гісторыя родных мясцін—даражэй. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 471
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 585
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 916
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта