Авторизация
 

Доўгае рэха Чарнобылю

Долгое эхо ЧернобыляСёлета 26 красавіка чарговым 31-м рэхам адгукнулася Чарнобыльская катастрофа. З гэтай нагоды вучні раёна сабраліся ў цэнтральнай бібліятэцы на інфармацыйную гадзіну пад векавечнай назвай "Доўгае рэха Чарнобылю". 

 

Ліквідатар аварыі, медык Аліна ДВАРЭЦКАЯ падзялілася сваімі ўражаннямі і ўспамінамі, дала наказ моладзі, як засцерагчыся ад радыяцыі, параіла весці здаровы лад жыцця. Аліна Віктараўна паказала дазіметр з тых страшных часоў. Дзеці самастойна паспрабавалі вымяраць радыяцыйны фон.
Бібліятэкары, як заўсёды, падрыхтавалі цікавы сцэнарый з вострымі фактамі. Выбух на 4-м энергаблоку цалкам разбурыў рэактар. Пачаўся пажар, сумесь з расплаўленага металу, пяску, бетону і частачак паліва расцяклася па рэактарных памяшканнях. Прыехала брыгада з 28 пажарных. Праз 10-15 хвілін барацьбы з агнём выратавальнікі адчулі ваніты, галавакружэнне, падалі на калені. Але падымаліся і зноў ішлі ў атаку з агнём. Так шэсць гадзін. Ранкам з вады, якой тушылі пажар, па вуліцах пабруіліся ручаіны, мыльныя ад дэзактывацыі. А усюдыісныя хлапчукі бегалі басанож і пускалі па лужынах караблікі, не разумеючы пра небяспеку.


Каб больш наглядна прадставіць прыроду адчужанай зоны, школьнікі паглядзелі фільм "Чарнобыльскія джунглі". Бібліятэкары з нагоды памятнай даты падрыхтавалі выставу. Дарэчы, беларускія пісьменнікі многае напісалі на гэтую тэму. Толькі чаго вартыя "Чарнобыльская малітва" Алексіевіч, "Львы" Пташнікава, "Злая зорка" Шамякіна, "Чорны бусел" Камейшы, "Чорная быль" Законнікава", "Сенакос у канцы красавіка" Казько…


Напярэдадні чарговых угодак радыяцыйнай катастрофы праводзіўся раённы конкурс сачыненняў "Чарнобыль: мінулае, сапраўднае, будучыня" сярод вучняў. Пераможцам сярод 8-9 класаў стала Ксенія ГУСАК з Завуцця (яе кіраўнік Таццяна Мікалаеўна БАХІР). Сярод старшакласнікаў перамагла Надзея СМУЛЬКО з СШ №2 (кіраўнік Алена Вікенцьеўна СМУЛЬКО). Вучаніцы зачыталі свае творы на сустрэчы.


Несці адказнасць за адносіны з прыродай—першасны наказ чалавецтву, а Чарнобыльская трагедыя — як папярэджанне. Дарэчы, канчаткова ачысціць рэшткі чацвёртага энергаблока і тэрыторыю станцыі ад радыяцыйнага забруджання ў планах толькі да 2065 года.

 

Фота для ілюстрацыі.
Наталля ПЯТКЕВІЧ,

галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы,

культуры і па справах моладзі райвыканкама.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта