Авторизация
 

На міёрскім конкурсе юных інспектараў дарожнага руху

На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движенияКацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

У раённага конкурсу юных інспектараў дарожнага руху дзве прыкметы. Першая — у гэты дзень холадна і ідзе дождж. Другая — колькі б ні ўдзельнічала каманд, перамагае СШ №2. Сёлета адна з прыкмет не спраўдзілася. У дарожных правілах закладзены дабрыня і строгасць. Дабрыня, таму што напісаны з клопатам пра пешахода, веласіпедыста, вадзіцеля. Строгасць, бо памылак не даруюць. Гэтыя правілы важна ведаць і абавязкова — выконваць. Такі наказ далі канкурсантам начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай Шамёнак і педагог-арганізатар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Няміра.

 

На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движенияНа старт, увага…
Дзень спаборніцтва — 21 красавіка. Месца сустрэчы — СШ №2. Удзельнічаюць сем атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. З Дворнасельскай, Павяцкай, Новапагосцкай, Туркоўскай, Чапукоўскай школ, з СШ №2 і СШ №3. Наперадзе пяць іспытаў. Дакладней чатыры — насценгазеты падрыхтавалі загадзя і развешалі ў актавай зале. Там праходзіць конкурс агітбрыгад. На вуліцы — фігурнае кіраванне веласіпедам. У кабінетах—тэсты па медыцынскіх ведах і правілах дарожнага руху. Хто за кім — вызначае жараб'ёўка.


На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движения… марш
З агітбрыгадай першай выступае каманда СШ №2 "Вікторыя". Смела заяўляюць: "Правіла дорожного движения знаем, как таблицу умножения". Іх словы пасля пацвердзіць тэст па правілах дарожнага руху. Валя Мізер і Жэня Граковіч здадуць яго без памылак. Пакажуць лепшыя вынікі ў фігурным кіраванні веласіпедам. Жэня не дапусціць ніводнага парушэння, у Валі будзе адно. Пяцікласнік Мікіта Іваноў у атрадзе навічок. На сцэне трымаецца ўпэўнена. І на веласіпедзе толькі сем парушэнняў.


Складана ўявіць, што паласу перашкод веласіпедыст можа пераадолець на нуль. Гэта значыць праехаць паміж драўляных рэек, па дошцы з выступамі, уз'ехаць на дошку, пакла-дзеную на бервяно, праехаць "змейкай" і не збіць кеглі. У мінулым годзе этап спаборніцтва адмянілі з-за дажджу. На гэты раз ішоў снег. Інспектару ДПС Аляксандру Савейку жартам заўважалі, што ў такое надвор'е на веласіпедзе не катаюцца.
—У Правілах адзначана, што ў снег веласіпедысту забараняецца ўдзельнічаць у дарожным руху. Школьная пляцоўка—не дарога,—парыраваў інспектар і прадоўжыў лічыць парушэнні:—16, 20, 18, 24…


На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движенияЕдзе атрад "Святлафор" з Павяцкай школы. Яны пастаянныя ўдзельнікі раённага конкурсу. Кіраўнік Уладзімір Няміра расказаў, што кіраваць веласіпедам вучацца, як толькі сыходзіць снег. На школьным двары абсталёўваюць паласу перашкод і трэніруюцца. Вынік бачны—другое месца ў веласіпедным этапе. Добрыя вынікі паказалі Алег Курыловіч—6 парушэнняў і Аксана Каскевіч—10.
Ля дзвярэй кабінета, у якім здаюць тэст па медыцыне, сабралася каманда Чапукоўскай школы. Таксама не навічкі, таму не хвалююцца. У мінулыя гады займалі прызавыя месцы ў розных конкурсных этапах. У спаборніцтве па медыцынскіх ведах сёлета другія. Прызавое месца атраду прынеслі Вольга Апалька і Сямён Протас. Без памылак адказалі на ўсе 10 пытанняў.


На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движенияУ тэсце па правілах дарожнага руху таксама 10 пунктаў. На лістах карцінкі з сітуацыямі, дзе задзейнічаны пешаходы і веласіпедысты, і варыянты адказаў. Экзаменатар Мікалай Шамёнак удзельнікаў у часе не абмяжоўвае. Многія спраўляюцца хутчэй, чым за 10 хвілін. Каманда "Сірэна" Новапагосцкай школы здаваць тэст прыйшла пятай. У іх напалову абнавіўся склад. З васьмі ўдзельнікаў чатыры пяцікласнікі. Марына Кажан з 8 класа на конкурсе ў трэці раз. Як і большасць удзельнікаў самым складаным лічыць фігурнае кіраванне веласіпедам.
На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движенияКіраўнік атрада "ДТП" Туркоўскай школы Віктар Баўтот сур'ёзным іспытам для сваіх выхаванцаў называе тэст па правілах дарожнага руху. Расказаў, што ў школе працуе гурток юных інспектараў руху. Вывучаюць правілы, праглядаюць відэаролікі і разбіраюць сітуацыі на дарозе. Увосень і вясной праходзіць конкурс "Бяспечны веласіпед", дзе ўдзельнічаюць не толькі гурткоўцы. На раёне ў фігурным ваджэнні сёлета трэція. Вызначыліся Гена і Міша Протасы. Яны справіліся з перашкодамі, дапусціўшы 10 і 7 парушэнняў адпаведна.


На миорском конкурсе юных инспекторов дорожного движенияНа фішіны
Усе этапы спаборніцтва пройдзены. Каманды сабраліся ў актавай зале. На сцэне паўтарае выступленне агітбрыгады атрад "Святлафор" Чапукоўскай школы. Можна здагадацца, што ў гэтым конкурсным этапе яны першыя. Журы заканчвае падпісваць граматы.
Спачатку аб'яўляюць пераможцаў у кожным этапе спаборніцтва. Найбольш узнагарод у каманд з СШ №2, Чапукоўскай, Павяцкай, Туркоўскай школ.
Тройка лідараў наступная. На трэцім месцы атрад "ДТП" з Туркоўскай школы, на другім —"Святлафор" з Чапукоўскай. Перамога за "Вікторыяй" з СШ №2. Наўрад ці хто ў гэтым сумняваўся.

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта