Авторизация
 

Чацвёрты фестываль міжкультурных камунікацый у Міёрах

Четвертый фестиваль межкультурных коммуникаций в МиорахАлена БАСІКІРСКАЯ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Чацвёрты раз прайшоў раённы фестываль міжкультурных камунікацый. У ім вучні спаборнічаюць у веданні замежных моў. Штогод расце колькасць школ-удзельніц, павышаецца іх узровень. Сёлета выступілі ўсе ўстановы сярэдняй адукацыі. 95 вучняў паказалі міні-тэатралізацыі, песні і танцы, стравы вывучаемай краіны, выступілі аратарамі. І дарэчы, з часам фестываль толькі маладзее.

 

— Калі летась самая юная ўдзельніца вучылася ў чацвёртым класе, то цяпер гэта першакласніца з СШ №2 Паліна Крук, — расказвае метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана МАТЫЛЁНАК.—З году ў год плённа праяўляюць сябе СШ №2, СШ №3 імя Ягора Томкі, Сіцькоўская, Цвецінская, Мілашоўская, Узмёнская, Дзісенская школы. Прызёрамі абласнога этапа станавіліся прадстаўнікі з Чапукоўскай, Дзісенскай і трох школ райцэнтра.


Четвертый фестиваль межкультурных коммуникаций в МиорахПа словах журы, на гэты раз фестываль таксама паказаў высокі ўзровень. У намінацыі "Я аратар" удзельнікі шмат гаварылі пра прэстыж вывучаемай мовы, сваіх настаўнікаў, бацькоў, расказвалі пра сям'ю і прыярытэты ў выбары будучай прафесіі. Гучалі ўсе мовы, якія выкладаюцца ў раёне, — англійская, нямецкая і французская.


У конкурсе "Я гід" вучні прадставілі стравы той краіны, да мовы якой няроўна дыхаюць. Валерый Крупенька і Ганна Пажарская з СШ №3 імя Я. Томкі нагадалі, што Германія славіцца каўбасамі. Арцём Балаш і Віктар Зелянькевіч з Сіцькова прадэманстравалі на відэа, як дома па нямецкай рэцэптуры спяклі пірог, а ў зале пачаставалі ім прысутных. Каманда з СШ №3 расказала пра англійскія пудынгі і фаст-фуды. Ксенія Багданава з Новага Пагоста паказала, як гатаваць аўстрыйскі мучны штрудзель. Іван Кавалеўскі і Уладзімір Стацэвіч з Дзісны прадставілі англійскую, Уладзіслаў Глод і Яна Грэцкая з СШ №2—нямецкую, а Юлія Крывушонак і Вольга Ляскоўская—французскую кухню. Дворнасельцы ва ўмоўнай тэлерадыёкампаніі правялі канферэнцыю са спадаром Шмітцам, які паведаміў нават пра тое, што нямецкая кава без малака "blinder Hund" даслоўна азначае "сляпы сабака".
Четвертый фестиваль межкультурных коммуникаций в МиорахУ конкурсе міні-тэатраў Мілашова праінсцэніравала павучальную нямецкую казку "Залатыя талеры" братоў Грым, дзе бедная дзяўчынка падзялілася астатнім, і ў знак падзякі ёй з неба пасыпаліся талеры. Цвеціна таксама выбрала нямецкую казку братоў Грым "Воўк і ліса" пра ваўка, які "ад пуза" наеўся чужога мяса і не вылез з гаспадарчага склепа. Добрую англійскую народную казку "Трое парасят" паказалі сіцькоўцы, заадно навучылі аднагодкаў практычнасці, бо толькі ўстойлівы домік ратаваў парасят ад ваўка. Разам з тым інсцэніроўка дае прыклад таварыскасці і маральнасці. Узмёнскія ўдзельнікі пераапрануліся ў ваўка і семярых казлянят. У ролі Беласнежкі і сямі гномаў выступілі павятчане.


"Фабрыка зорак" — бадай што адна з самых любімых і шматлікіх намінацый. Ірландскія і цірольскія танцы, французскія народныя песні — чаго толькі ні гучала.


Четвертый фестиваль межкультурных коммуникаций в МиорахЖуры выбрала лепшых знаўцаў замежных моў, якія прадставяць наш раён у абласным фестывалі міжкультурных камунікацый. У намінацыі "Я аратар" выступяць Вікторыя ГАРБАТАВА з Туркова і Надзея СМУЛЬКО з СШ №2. Гідамі па стравах стануць "францужанкі" з Чапукоў Юлія КРЫВУШОНАК і Вольга ЛЯСКОЎСКАЯ. У конкурсе міні-тэатраў ужывуцца ў ролі "Трох парасят" і шэрага воўка вучні з Сіцькова. На "Фабрыку зорак" паедуць Анастасія ДЗМІТРЫЕВА і Паліна КРУК з СШ №2, Ягор АБАЛЕВІЧ і Аляксандра МАЦВЕЕВА з СШ №3 імя Я. Томкі.


Акрамя прадстаўнікоў абласнога этапа, узнагароджаны іншыя пераможцы. У намінацыі "Я гід" на другім месцы Соф'я МАРЫНЧЫНА з Дзісны, на трэцім — Маргарыта ЧАРНЯЎСКАЯ з СШ №3 імя Я. Томкі. У намінацыі "Я гід" у ліку лепшых Уладзімір СТАЦЭВІЧ і Іван КАВАЛЕЎСКІ з Дзісны (ІІ месца), каманда з Дворнага Сяла (ІІІ месца). Залаты прызёр у міні-тэатрах — Павяцкая школа, бронзавы — Узмёнская. У "Фабрыцы зорак" лепшымі сталі СШ №2 з ірландскім танцам (ІІ), Ягор АБАЛЕВІЧ з СШ №3 імя Я. Томкі (ІІ), Вячаслаў ТАМАШЭВІЧ з Узмён (ІІІ).


"Валодаць другой мовай — значыць, валодаць другой душой", — сказаў Карл Вялікі. А шырыня душы залежыць ад ведання мовы. Таму імкненне да дасканаласці актуальнае заўсёды, і вучні Міёршчыны годна адольваюць гэты шлях.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта