Галоўная > Спорт і турызм > Абласная спартакіяда па валейболе ў Міёрах

Абласная спартакіяда па валейболе ў Міёрах


20-10-2015, 13:51. размясціў: gazeta

Областная спартакиада по волейболу в Миорах У нашым раёне прайшла трохдзённая абласная спартакіяда па валейболе сярод дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння. У ёй прынялі ўдзел спартсменкі з Віцебска, Шуміліна, Наваполацка, Оршы, Верхнядзвінска, Пастаў. Паказалі высокі вынік і міярчане — занялі другую пазіцыю. У фінальнай гульні саступілі Наваполацку. Верагодная прычына — высокі рост гасцей. Ды важны аспект: нашы ў папярэднім валейбольным міжраённым турніры, прымеркаваным да экалагічнага свята "Жураўлі і журавіны", узялі верх над навапалачанамі. Трэцімі на спартакіядзе паказалі сябе "рачныя" верхнядзвінцы.

 

 

а жаль, сёлета міярчане не паў-дзельнічаюць ў рэспубліканскім тур-ніры, але выступілі дастойна. Спаборніцтва пачалося з першай гульні паміж Паставамі і Верхнядзвінскам. Пастаўскія валейбалісткі імкліва гублялі пазіцыі, вельмі хваляваўся і не хаваў нервовасці іх трэнер. "Рачныя" атрымалі вяршынства. 
     Завітала павіншаваць спартсменаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 
—Цудоўна, што вы такія юныя, а ўжо дасягнулі вялікіх поспехаў у спорце,—гаварыла яна.
Мясцовыя "Харошкі"-"Дзьмухаўцы" з СШ №3 малявалі суладныя плаўныя рухі пад кампазіцыю "Маці-зямля". Прыемным момантам стала віншаванне міярчанак-сястрычак—валейбалістак Ксеніі і Паліны Жук. Якраз на першы дзень спаборніцтваў прыпаў іх дзень нараджэння. Харчаваліся ўдзельнікі ў кафэ "Брыганціна", у спартыўнай школе для іх працаваў буфет. Размясціліся ў гасцініцы. Вось урачыстае шэсце. Крочыць і наша каманда з бяззменным і паспяховым трэнерам Уладзімірам Вішняковым. Нездарма кажу—паспяховым, бо міярчане на абласных спаборніцтвах пастаянна ў прызёрах. 
—У сёлетняй спартакіядзе прадстаўлены наш асноўны склад. Усе дзяўчаты маюць валейбольны стаж. Тры, пяць гадоў—па-рознаму. Не вельмі выбітныя па росце (а гэта мае значэнне), але старанныя і спартыўныя па натуры. Можа стацца, што каманда ў тэхніцы ні на ёту не саступае, а з-за роставых дадзеных скорыцца перад надта рослымі,—расказваў кіраўнік у першы дзень спартакіяды, калі яго падапечныя яшчэ нават не распачалі гульню, а, аказалася, як у ваду глядзеў. Якраз такая "роставая" сітуацыя склалася ў міярчан з навапалачанамі. 
Штогод выхаванцы Уладзіміра Вішнякова выбіраюць спартыўныя спецыяльнасці. Нават з пяці сёлетніх выпускніц вызначыліся дзве.
—Я б не параіў. Не жаночая гэта справа,—мяркуе трэнер. 
Многія працягваюць валейбольную кар'еру, абараняючы гонар няпрофільных навучальных устаноў. 
—Уладзімір Віктаравіч, спартыўныя куратары ў адказных мерапрыемствах хвалююцца, павышаюць голас. А які ў адносінах з падапечнымі Вы? 
—Стараюся трымаць сябе ў руках. Усё залежыць ад унутранай культуры. Навучэнец можа быць сто, тысячу разоў не правы, але не трэба настаўніку ўступаць у канфлікт, апрыкрацца. Не патрабую таго, чаму не навучыў. Калі што не так, значыць, лічу, што найперш вінаваты сам. Адзінае магу сказаць: калі я злосны—называю дзяцей на Вы. Пра гэтую звычку ведаюць. 
Відаць, нашаму трэнеру дапамагае вопыт. 40 гадоў ён у валейболе. Не аспрэчвае дэфіцыту ў спартсменках. Бывае ўсяляк: не кожны жадае, нехта заняты, а некаму здольнасці не дазваляюць. Пад яго крылом і клуб "Чайка", дзе займаюцца дарослыя. Дарэчы, некаторыя з іх выдаткоўваюць уласныя грошы для правядзення дзіцячых спаборніцтваў. Так, на сёлетнюю спартакіяду кожнаму ўдзельніку зроблены вымпелы з выявамі каманд і міёрскімі краявідамі. Іх праспансіравалі Юлія Кліпацкая і Ігар Алісеенка. 
Словам, цудоўна, калі ў спорце, у жыцці ёсць нераўнадушныя, здольныя, старанныя. Віншуем міёрскіх дзяўчат з прызавым месцам! Наперадзе ў іх несумненна наступныя поспехі і ўдачы. Адзінае, трэба старацца і надалей. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.  

На жаль, сёлета міярчане не паў-дзельнічаюць ў рэспубліканскім тур-ніры, але выступілі дастойна. Спаборніцтва пачалося з першай гульні паміж Паставамі і Верхнядзвінскам. Пастаўскія валейбалісткі імкліва гублялі пазіцыі, вельмі хваляваўся і не хаваў нервовасці іх трэнер. "Рачныя" атрымалі вяршынства.      Завітала павіншаваць спартсменаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 

—Цудоўна, што вы такія юныя, а ўжо дасягнулі вялікіх поспехаў у спорце,—гаварыла яна. Мясцовыя "Харошкі"-"Дзьмухаўцы" з СШ №3 малявалі суладныя плаўныя рухі пад кампазіцыю "Маці-зямля". Прыемным момантам стала віншаванне міярчанак-сястрычак—валейбалістак Ксеніі і Паліны Жук. Якраз на першы дзень спаборніцтваў прыпаў іх дзень нараджэння. Харчаваліся ўдзельнікі ў кафэ "Брыганціна", у спартыўнай школе для іх працаваў буфет. Размясціліся ў гасцініцы. Вось урачыстае шэсце. Крочыць і наша каманда з бяззменным і паспяховым трэнерам Уладзімірам Вішняковым. Нездарма кажу—паспяховым, бо міярчане на абласных спаборніцтвах пастаянна ў прызёрах. 

 

—У сёлетняй спартакіядзе прадстаўлены наш асноўны склад. Усе дзяўчаты маюць валейбольны стаж. Тры, пяць гадоў—па-рознаму. Не вельмі выбітныя па росце (а гэта мае значэнне), але старанныя і спартыўныя па натуры. Можа стацца, што каманда ў тэхніцы ні на ёту не саступае, а з-за роставых дадзеных скорыцца перад надта рослымі,—расказваў кіраўнік у першы дзень спартакіяды, калі яго падапечныя яшчэ нават не распачалі гульню, а, аказалася, як у ваду глядзеў. Якраз такая "роставая" сітуацыя склалася ў міярчан з навапалачанамі. Штогод выхаванцы Уладзіміра Вішнякова выбіраюць спартыўныя спецыяльнасці. Нават з пяці сёлетніх выпускніц вызначыліся дзве.—Я б не параіў. Не жаночая гэта справа,—мяркуе трэнер. Многія працягваюць валейбольную кар'еру, абараняючы гонар няпрофільных навучальных устаноў. 

 

—Уладзімір Віктаравіч, спартыўныя куратары ў адказных мерапрыемствах хвалююцца, павышаюць голас. А які ў адносінах з падапечнымі Вы? —Стараюся трымаць сябе ў руках. Усё залежыць ад унутранай культуры. Навучэнец можа быць сто, тысячу разоў не правы, але не трэба настаўніку ўступаць у канфлікт, апрыкрацца. Не патрабую таго, чаму не навучыў. Калі што не так, значыць, лічу, што найперш вінаваты сам.


Адзінае магу сказаць: калі я злосны—называю дзяцей на Вы. Пра гэтую звычку ведаюць. Відаць, нашаму трэнеру дапамагае вопыт. 40 гадоў ён у валейболе. Не аспрэчвае дэфіцыту ў спартсменках. Бывае ўсяляк: не кожны жадае, нехта заняты, а некаму здольнасці не дазваляюць. Пад яго крылом і клуб "Чайка", дзе займаюцца дарослыя. Дарэчы, некаторыя з іх выдаткоўваюць уласныя грошы для правядзення дзіцячых спаборніцтваў. Так, на сёлетнюю спартакіяду кожнаму ўдзельніку зроблены вымпелы з выявамі каманд і міёрскімі краявідамі. Іх праспансіравалі Юлія Кліпацкая і Ігар Алісеенка. Словам, цудоўна, калі ў спорце, у жыцці ёсць нераўнадушныя, здольныя, старанныя. Віншуем міёрскіх дзяўчат з прызавым месцам! Наперадзе ў іх несумненна наступныя поспехі і ўдачы. Адзінае, трэба старацца і надалей. 


Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.  

 


Вярнуцца назад