Галоўная > Спорт і турызм > Усё наперадзе

Усё наперадзе


25-02-2012, 15:54. размясціў: gazeta

Всё впереди У мінулым годзе каманда дзяўчат Міёрскай ДЮСШ увайшла ў лік прызёраў па валейболе на абласным першынстве сярод спартшкол. 

Дзяўчаты паказалі добрую гульню, а таму лепшыя ігракі былі заўважаны суддзямі. Чатыры валейбалісткі з нашай каманды — Таццяна Арсоба, Дзіяна Дудалева, Ірына Грыгор’ева, Вікторыя Конах — сталі кандыдаткамі ў зборную вобласці. Усе яны вучацца ў дзявятым класе, таму асноўныя іх поспехі яшчэ наперадзе. Ужо тое, што з’яўляюцца кандыдаткамі, гаворыць пра дастаткова высокі патэнцыял спартсменак. Пры магчымасці яны выступяць за зборную вобласці на рэспубліканскіх турнірах.

 

Надзею на іх мае і трэнер Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў. Адна з яго выхаванак,  капітан старэйшай групы валейбалістак Ганна Пірог, ужо ўдзельнічала ў такога масштабу спаборніцтвах, а гэта для спартшколы ганарова.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 


Вярнуцца назад