Авторизация
 

Жаночы турнір па валейболе ў Міёрах

Женский турнир по волейболу в МиорахЖаночы турнір па валейболе ў Міёрах стаў традыцыйным і сабраў пад свае сцягі шэсць каманд. Да старэйшых, "бывалых" з Міёр, Мінска, Наваполацка далучыліся дэбютант — Паставы і перспектыўная моладзь з Міёрскай і Наваполацкай дзіцячых юнацкіх спартыўных школ.

 

Жэрабя падзяліла ўдзельнікаў на дзве групы: "А"—гэта Паставы, Міёры і Наваполацк. "Б"—ДЮСШ з Міёр і Наваполацка і г. Мінск.
У выніку: Міёры-Наваполацк (12:25; 18:25); г. Мінск-ДЮСШ г. Наваполацка (15:25; 25:20; 15:12); Паставы-Міёры (12:25; 19:25); Мінск-ДЮСШ г. Міёры (25:19; 25:18); Паставы-Наваполацк (22:25; 20:25); ДЮСШ г. Міёры-ДЮСШ г. Наваполацка ( 25:20; 25:19).


Перамога ў групе адразу выводзіла ў фінал, другое месца давала шанц на трэці радок у агульным выніку. Аўтсайдары групавых атак заставаліся за бортам медалёвых разборак. З кагорты "А" больш паспяховымі сталі навапалачане, яны перамаглі гаспадынек турніру і навічкоў з Пастаў. Міярчанкі ў сваю чаргу абыгралі пастаўчанак. У кагорце "Б" вопытныя мінчанкі абышлі моладзь з Наваполацка і Міёр, а ў барацьбе ДЮСШ лідзіравалі Міёры.
Вопыт ці перспектыва? Пасля групавых "разборак" за бронзу ўчапіліся старэйшая і юнацкая міёрскія каманды. Карацей, вопыт узяў верх: г. Міёры-ДЮСШ г.Міёры (20:25; 25:18; 15:10).


Фінал звёў мінчанак і навапалачанак. Дагэтуль не адчуўшы горыч паражэння, "нафтанаўкі" адолелі першую партыю, але потым нешта пайшло не так. Сабраўшы волю ў кулак, сталічныя госці пераламілі ход гульні і наступнымі двума перамогамі перавялі сябе ў ранг чэмпіёнак. Такім чынам, Мінск-Наваполацк (17:25; 25:22; 15:12).


У выніку: І месца-Мінск, ІІ-Наваполацк, ІІІ-Міёры, за ім ДЮСШ з Міёр, ДЮСШ з Наваполацка, Паставы.
Бронзавы склад міярчанак: Юлія ПУХАЛЬСКАЯ, Юлія ГРЭЦКАЯ, Вольга ЖУК, Таццяна АРСОБА, Ксенія АЛІСЕЕНКА, Ганна МІХАЛАП, Анастасія БУЛЬБЕНКА.

 

Што думаюць пра турнір госці?

 

Дзіяна МАЛІНОЎСКАЯ, Наваполацк: "Чарговы турнір прайшоў, як заўсёды, на адным дыханні. Настройваліся на барацьбу, бо з папярэдняга вопыту ведалі, што лёгка перамога не дасца. Па традыцыі першую партыю згулялі з міярчанкамі. На гэты раз мы аказаліся мацнейшымі. Цікава, калі з'яўляюцца новыя каманды. Бо захоўваецца інтрыга, што яны з сябе ўяўляюць. Вострым стаў фінал, мінчане—дастойны сапернік. Гуляюць зладжана, хутка, эмацыйна, перамаглі нас. Але мы ўсё роўна задаволены, дзякуй арганізатарам за падораныя эмоцыі, за якімі мы сюды і прыязджаем".
Святлана АКУЛІЧ, Мінск: "Ужо ў каторы раз удзельнічаем у турніры ў цёплых і гасцінных Міёрах. Штораз гэты горад сустракае нас выдатным надвор'ем і добрым настроем жыхароў. Адолеўшы сотні кіламетраў, мы не адчулі стомленасці, бо ведалі, што нас тут ахвотна чакаюць арганізатары і сапернікі, сябры. Усе папярэднія спробы забрацца на п'едэстал аказваліся дарэмнымі, за крок ад медалёў вышэйшай пробы нас спынялі міярчане. На гэты раз удалося завезці дадому пераможны Кубак, гэтаму вельмі радуемся. Дзякуем за запрашэнне, не забывайце пра нас і ў наступны раз!"

 

Максім ПЛАТОНАЎ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта