Определили "лучшие ракетки" Миорского района

Максім ПЛАТОНАЎ

Фота для ілюстрацыі

Аматары настольнага тэніса 2003-2005 г.н. вызначалі "лепшую ракетку раёна". Для хлапчукоў "арэнай для барацьбы" стала СШ №2, дзяўчынкі сапернічалі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе. 

 

Нежартоўнае спаборніцтва разгарнулася ў СШ №2, якая прыняла пад сваё крыло 13 хлапчукоў. Найлепш сябе праявілі Уладзіслаў РАТОКЛЯ (І месца), Ілья ВАЛЕЎКА (ІІ), Яраслаў ЮШКЕВІЧ (ІІІ).


Шкада, што ўдзельніц было менш, але ад гэтага ўзровень не знізіўся. Наадварот, узрос, бо сабраліся лепшыя з лепшых. Мацнейшымі аказаліся Юлія РУБАНІК (І месца), Лізавета МАТЭЛЕНАК (ІІ), Валерыя ЖАБЁНАК (ІІІ).


Увесь медальны п'едэстал занялі прадстаўнікі СШ №2, што ўказвае на добрасумеленную і якасную работу выкладчыкаў.



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.