Авторизация
 

Атэставаны карацістыУ Віцебску праходзіў рэспубліканскі атэстацыйны семінар па баявому каратэ. У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі з Гомеля, Брэста, Мінска, а таксама міярчане Дзмітрый Радзіхоўскі, Віктар Трызна, Іван Астапковіч, Антон Ермалёнак і непасрэдна сам памочнік інструктара (сампай) Віктар Васільевіч Іваноў. Працягваўся семінар тры дні: два адводзіліся для трэніровак, а апошні—на атэстацыю. Нашы стартсмены здавалі экзамен па тэхніцы каратэ, фізічнай падрыхтоўцы і кумітэ (бой). Абавязковай умовай на атэстацыі з’яўляецца бой са спартсменамі на ранг вышэйшымі, якія маюць ужо зялёны, карычневы або чорны паясы.
Сампай Віктар Васільевіч Іваноў паспяхова правёў 10 баёў з сапернікамі рознавагавых катэгорый і атэставаны на першы кью, на наступнай здачы ён атрымае ўжо чорны пояс. Паспяхова прайшлі атэстацыю і астатнія нашы спартсмены.
Секцыя па каратэ, якая пачала працаваць мінулай восенню, працягвае запрашаць жадаючых далучацца да заняткаў. Трэніроўкі праводзяцца ў спартшколе тры разы на тыдні: у панядзелак і сераду ўвечары з 19.30 да 21.00, а ў суботу—з 12.00 да 13.30.
Дзмітрый РАДЗІХОЎСКІ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта