Встречались шашисты, шахматисты и теннисисты Миорщины

Встречались шашисты, шахматисты и теннисисты МиорщиныІгар МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

На Міёршчыне праходзіць галіновая круглагадовая спартакіяда сярод работнікаў устаноў адукацыі раёна. Фінішыравалі амаль усе першынствы, засталіся турыстычныя спаборніцтвы ў чэрвені. 

 

Валейбол фінішыраваў у студзені ў сярэдняй школе №3 імя Ягора Томкі. Першае месца заняла каманда Дворнасельскай школы. Ёй саступілі спартсмены з СШ №2 і Узмёнскай школы.


Встречались шашисты, шахматисты и теннисисты МиорщиныШашысты, шахматысты і тэнісісты сустрэліся пасупернічаць у адзін сакавіцкі дзень у СШ №2. Так, у першынстве па шашках перамагла зборная СШ №3 імя Ягора Томкі. На другім і трэцім месцах удзельнікі з Чапукоўскай школы і гаспадары пляцоўкі. У асабістым заліку суддзі вызначылі наймацнейшых сярод мужчын і жанчын — гэта Юрый Рачыцкі (СШ№3) і Алена Шамшур з Сіцькоўскай школы.


Встречались шашисты, шахматисты и теннисисты МиорщиныУ спаборніцтвах па шахматах не было роўных камандам СШ №2, Сіцькоўскай і Узмёнскай школ. Наймацнейшы Тадэвуш Пухальскі з фізкультурна-спартыўнага клуба "Міёры" і Наталля Чысцякова з Міёрскай базавай школы.


Настольны тэніс вызначыў сваіх пераможцаў. Перамагла дружына СШ №2. У тройцы лідараў Туркоўская і Мілашоўская школы. У асабістым першынстве паказалі прыклад граматнай гульні Славамір Колас і Валянціна Рудзёнак (СШ №2).


Такім чынам, у першым туры спартакіяды на першых трох радках рэйтынгу замацаваліся СШ №2, Дворнасельская і Узмёнская школы.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.