Запланирован волейбол и анонс на апрель

Запланирован волейбол и анонс на апрельПаслязаўтра, у нядзелю 9 красавіка, у спарткомплексе ФСК "Міёры" па адрасе: вуліца Камсамольская, 28 запланаваны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Будуць змагацца каманды з Мінска, Віцебска, Наваполацка, Пастаў і Міёр. Пачатак у 10 гадзін раніцы. Чакаем балельшчыкаў! 

***

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама запланаваў:
15 красавіка — першынство раёна па шматбор'і, армрэслінгу ў праграме круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна (спартыўны комплекс г. Міёры);
19 красавіка — летняе шматбор'е "Абаронца Айчыны" ў праграме спартакіяды дапрызыўнай моладзі (СШ №2 і спартыўны комплекс г. Міёры);
21 красавіка — спаборніцтвы па пулу "Я самы" для маладых людзей з асаблівасцямі развіцця (ФОК г. Міёры);
22 красавіка — Кубак раёна па настольным тэнісе сярод мужчын (спартыўны комплекс г. Міёры);
26 красавіка — летняе шматбор'е "Здароўе" ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў (СШ №2, спартыўны комплекс г. Міёры);
28 красавіка — першынство г. Дзісна па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў (спартыўны комплекс г. Дзісна);
29 красавіка — міжраённы турнір па міні-футболе (спартыўны комплекс г. Міёры).

 

Фота для ілюстрацыі.

Максім ПЛАТОНАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.