Авторизация
 

У спартыўнай зале ФСК "Міёры"

В спортивном зале ФСК "Миоры"Міні-футбольны сакавік сабраў пад свае парусы пяць арганізацый і прадпрыемстваў, якія ў спартыўнай зале ФСК "Міёры" выяўлялі мацнейшых. Мясакамбінат, аддзел адукацыі, спорту і турызму па сваім складзе выглядалі пагрозлівей за РАУС, ЖКГ і РАНС. Усе каманды на працягу двух дзён радавалі галамі і стараннай гульнёй.

 

Вынік першага дня: ААСіТ-ЖКГ 12:2; РАУС-РАНС 4:4; ААСіТ-мясакамбінат 3:7; РАУС- ЖКГ 9:9; РАНС-мясакамбінат 1:4.
Першы гульнёвы дзень па галах пераўзышоў другі (55 на 49). Гэта значыць, каманды рынуліся ў бой са старта. Упэўнена абышоўшы сапернікаў, фаварыты ААСіТ і мясакамбінат сышліся ў вочнай стаўцы, якая ўмоўна стала гульнёй за першае месца. Больш паспяховымі тут сталі прадстаўнікі мясной гаспадаркі, тым самым значна ўмацаваўшы свае шансы на чэмпіёнства. Да самага фіналу трымалі інтрыгу ЖКГ і РАУС, забіўшы на дваіх у адной гульні ажно 18 галоў! На працягу ўсяго матчу "коўдру цягнула на сябе" то адна, то іншая каманда, а на апошняй хвіліне ЖКГ, ведучы ў ліку 9-7, прапусціла два мячы ад РАУС, тым самым прамяняўшы тры ачкі на адно ў сваю скарбонку.
***
Другі гульнёвы дзень: ААСіТ-РАУС 10:2; РАНС-ЖКГ 5:5; РАУС-мясакамбінат 2:7; РАНС-ААСіТ 4:4; ЖКГ-мясакамбінат 5:5.
Другі гульнёвы дзень асаблівых сюрпрызаў не прынёс. Атрымаўшы яшчэ па адной перамозе, мясакамбінат і ААСіТ заслупавалі за сабой 1 і 2 месцы. Наступныя матчы не маглі парушыць лідарскіх пазіцый, затое ўплывалі на імя бронзавых фіналістаў.


Маючы па два ачкі, РАУС, РАНС і ЖКГ дзялілі паміж сабой трэці радок. Прайграўшы мясакамбінату, РАУС так і застаўся з двума ачкамі. Саступаючы 4-3 аддзелу адукацыі, РАНС намаганнямі Уладзіслава Ляшука са штрафной забівае гол, тым самым лік зраўняўся. І два ачкі ператвараюцца ў тры.
Каб абысці РАНС і стаць на трэцюю прыступку, жыллёва-камунальнай гаспадарцы патрабавалася перамога, але ў саперніках быў грозны мясакамбінат, які хоць і меў у пасіве першае месца, але "зліваць" гульню ніяк не збіраўся. Тым больш да групы балельшчыкаў дадаўся і аддзел па надзвычайных сітуацыях, якога ў гэтым матчы задавальняла нічыя ці перамога мясакамбіната. І здаецца, мясакамбінату фартуна спрыяла, але ЖКГ павяло 4:3. "Капаюць" апошнія секунды, і роўна з фінальнай сірэнай Канстанцін Пятроў зраўняў лік. Такі зыход дапамог РАНСу стаць трэцім за кошт розніцы забітых-прапушчаных мячоў.


Выніковая табліца: I месца—мясакамбінат, II—аддзел адукацыі, спорту і турызму, II—РАНС, IV—жыллёва-камунальная гаспадарка, V—аддзел унутраных спраў.
Залаты склад спартыўнага мясакамбіната: Аляксандр Сіняўскі, Канстанцін Пятроў, Раман Чубрэвіч, Уладзіслаў Касцюкевіч, Віталь Слуцкі.


Максім ПЛАТОНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта