Авторизация
 

Экскурсія запрашае ў слаўны горад Магілёў

Экскурсия приглашает в славный город МогилевАлена ЛЫЎРЫНОВІЧ

Фота для ілюстрацыі

Турысцка-інфармацыйны пункт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама запрашае 22 красавіка наведаць старажытны горад Магілёў. Вандроўка каштуе 44 беларускія рублі. У суму ўключаны транспарт, экскурсіі, комплексны абед. Запіс на паездку працягнецца да 8 красавіка. Звяртайцеся па тэлефоне (8 029) 293 40 29. Не адкладвайце званок на заўтра, колькасць месц абмежавана. 

 

Крышку пра падарожжа. У 4.30 выезд з Міёр. У 10.00 прыбыццё і аглядавая аўтобусна-пешаходная экскурсія па Магілёве. Наведаеце касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі, дзе праводзіцца міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа". Наступныя кропкі маршруту: Свята-Нікольскі жаночы манастыр з "цудам з цудаў"—драўляным разным іканастасам, старажытная плошча—месца размяшчэння Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Мікалая ІІ, палац архіепіскапа Георгія Каніскага, плошча Леніна з унікальным даваенным архітэктурным ансамблем, гарадская ратуша, плошча Зорак, помнік Лічыльніку зорак, абласны драматычны тэатр.


Пасля абеду чакае экскурсія па мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле" з маятнікам Фука. Там адбылася адна з найбольш жорсткіх боек з танкавымі часцямі вермахта. На Буйніцкім полі здзейснілі бессмяротны подзвіг воіны 388-га стралковага і 340-га легкаартылерыйскага палкоў, 174-га асобнага вынішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна, атрад народнага апалчэння. Але нягледзячы на мужнасць савецкіх воінаў горад паў. Пісьменнік Канстанцін Сіманаў быў сведкам шматдзённай гераічнай абароны. Гэта пакінула глыбокі след у яго жыцці. Па завяшчанні Сіманава над Буйніцкім полем развеяны прах пісьменніка.


Затым вандроўнікі наведаюць "Беларускую этнаграфічную вёску ХІХ стагоддзя". Музей пад адчыненым небам уключае ў сябе карчму, хаткі пекара, саломапляцення, ганчара, цесляра, ткача, каваля і самагоншчыка. Тут набудзеце сувеніры, паўдзельнічаеце ў майстар-класе народных умельцаў, убачыце каменныя кампазіцыі і фантаны. А ветраны млын, па паданнях, ачысціць ад грахоў і спраўдзіць запаветныя жаданні.
Наступная кропка—Заасад. Сустрэнецеся з жывёламі ў кантактным вальеры, пакорміце іх, палюбуецеся абшырнай тэрыторыяй заасада з аглядавых пляцовак, праедзеце на міні-цягніку "Сафары" (працягласць чыгункі—2 кіламетры) ці дыліжансе.


А дзясятай гадзіне запланаваны ад'езд у Міёры. Правядзіце час цікава і з карысцю, разнастайце ўласны кругагляд, атрымайце пазітыўныя ўражанні.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта