На всех спортивных фронтах у миорчан — победы

На всех спортивных фронтах у миорчан — победыІгар МАТЭЛЕНАК

Каратысты, валейбалісткі і баксёры паспяхова выступілі на прэстыжных спаборніцтвах і вярнуліся з медалямі. 26 ЛЮТАГА ў Полацку скончылася шостае першынство вобласці па кіякушынкай каратэ-до сярод юнакоў. Тут выступілі 12 выхаванцаў міёрскай секцыі. 

 

Многія з іх абаранялі гонар горада на спаборніцтвах такога ўзроўню ўпершыню. Але гэта не перашкодзіла заваяваць шэсць медалёў.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 10 да 11 гадоў кожны ў сваёй вазе ўвайшлі ў тройку лепшых Арсеній Трубач і Валянцін Верашчака (у абодвух трэція месцы), а таксама Кірыл Дзехцяронак (другое месца). Сярод 14-ці і 15-гадовых спартсменаў у лік прызёраў прабіліся Яўген Граковіч (першае месца) і Ула-дзіслаў Малец (другое месца), а сярод 15-ці і 16-гадовых каратыстаў—Дзмітрый Валынец (другое месца).


Дарэчы, трэба адзначыць тых хлопцаў, якія першы раз у жыцці адважыліся выйсці на вялікі татамі, але не заваявалі медалёў, гэта Юрый Батура, Ягор Фурс, Мікіта Капусцёнак, Арцём Шарковіч, Арцём Яблонскі і Данііл Даргель. Трэнеры запэўнілі, што гэта перспектыўныя хлопцы і ў іх усё наперадзе.


У лістападзе ў Віцебску пройдзе наступнае сёмае першынство вобласці. Нашы каратысты ўжо рыхтуюцца да сустрэчы з сапернікамі.
МІЖНАРОДНЫ турнір па валейболе, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, праходзіў у Віцебску з 24 па 26 лютага. Спаборнічалі каманды са Смаленска, Мінска, Бешанковічаў, Шуміліна, Віцебска… Тут пабывалі нашы дзяўчаты 2003 і 2004 гадоў нараджэння і вярнуліся… з другім месцам! Крыху саступілі адной са зборных Віцебска. І, дарэчы, адны з усёй вобласці змаглі адолець сапернікаў са Смаленска. Лідарам і прызёрам уручылі медалі, а лепшым ігракам—прызы.


На всех спортивных фронтах у миорчан — победыМіёрскую валейбольную дружыну складалі Ксенія Бучынская, Вікторыя Несцярэнка, Лізавета Ладзіс, Дар'я Фурс, Юлія Грыгор'ева, Паліна Бандарэнка, Арына Агафонава, Карына Развадоўская і Таццяна Коласава. Лепшым іграком зборнай стала Вікторыя Несцярэнка. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Карына Развадоўская.


Вельмі дапамог камандзе апякунскі савет Міёрскага валейбольнага клуба "Чайка" у асобе Валерыя Рабцава і Аляксандра Бучынскага. Акрамя ўсяго іншага, яны вырабілі памятныя вымпелы, якія потым на спаборніцтвах атрымалі сапернікі.


На всех спортивных фронтах у миорчан — победыУ ГЛЫБОКІМ у суботу фінішыраваў адкрыты раённы турнір па боксу. Ён праходзіў пад эгідай 30-годдзя глыбоцкага боксу. Удзельнічалі каманды з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, Міёр і нават Астраўца, што на Гродзеншчыне.
Кожны ў сваёй вазе перамаглі Ігар Жук, Аляксандр Протас, Арцём Найдзёнак, Данііл Смірноў, Данііл Дарашкевіч, Павел Шук, Мікіта Маляўка і Юрый Пахірка. Ім уручылі дыпломы і медалі.


Ягору Рачыцкаму і Уладзімі-ру Томку пашанцавала менш, хоць і перспектыўныя пачынаючыя спартсмены. Дарэчы, Уладзімір баксіраваў з пераможцам абласных спаборніцтваў і ледзь не адолеў яго. За волю да перамогі міярчаніну ўручылі статуэтку.
Чацвёра 15-гадовых баксёраў адправяцца ў канцы сакаві-ка на абласное першынство па боксу сярод юнакоў 2001 і 2002 гадоў нараджэння ў Віцебск. 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.