Сыграли мужчины из организаций Миорщины

Сыграли мужчины из организаций МиорщиныМаксім ПЛАТОНАЎ

Чарговы від круглагадовай спартакіяды — валейбол — адыгралі мужчыны з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, каторы год чэмпіёны — РАНСісты, дэбютант — аддзел унутраных спраў — сышліся на валейбольнай пляцоўцы ФСК "Міёры" вырашыць, хто дастойны эверэсту.

 

У выніку: РАУС-ААСіТ (8:15; 5:15); ЖКГ-РАНС (5:15; 11:15); РАНС-РАУС(15:6; 15:6); ЖКГ-ААСіТ (15:13; 15:12); РАУС-ЖКГ (13:15; 6:15); РАНС-ААСіТ (15:10; 10:15; 15:9).


Каманда аддзела ўнутраных спраў, якую вёў малады і перспектыўны Сяргей Якушын, так і не ўзяла, на жаль, ніводнага ачка. Прайграўшы ўсе партыі, заняла чацвёртае месца. Але ніяк нельга сказаць, што "першы блін комам". Нягледзячы на недахоп практыкі і нясыгранасць каманда змагалася дастойна.


Куды лепш праявілі сябе выратавальнікі, якія ў чарговы раз даказалі сваю перавагу ў раёне наконт "валейбольных спраў". Пераканана адужыўшы жыллёва-камунальную гаспадарку і РАУС, РАНС узяўся за прадстаўнікоў адукацыі, якія, на дзіва, аказаліся "моцнымі арэшкамі". Перамогшы ў першай партыі, выратавальнікі аступіліся ў другой, тым самым падарылі адукацыі надзею. Але радасць доўжылася нядоўга: ў трэцяй партыі РАНС зноў лідзіруе і перамагае ў турніры.


Жыллёва-камунальная гаспадарка і аддзел адукацыі, спорту і турызму ў "вочнай сустрэчы" вызначалі другое і трэцяе месцы. Па выніках бачна, што гэты паядынак аказаўся найбольш напружным. Патраціўшы многа сіл з РАНСістамі, адукатары дапусцілі невялікую памылку, якая ператварылася ў мінімальны адрыў на карысць ЖКГ. Аднак гэты мінімум і стаў вырашальным.


Іван Ільніцкі, Аляксандр Жалняровіч, Андрэй Ляшкевіч, Андрэй Кісялеўскі, Мікіта Навіцкі, Пётр Конах, Сяргей Кавалеўскі — чэмпіёны раёна па валейболе ў праграме круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.