Авторизация
 

Ксенія Жук з Міёр увайшла ў зборную Віцебскай вобласці па валейболе

Ксения Жук из Миор вошла в сборную Витебской области по волейболуМіёрскія валейбалісткі пачалі год з поспехаў. Увайшлі ў тройку лепшых адразу ў двух спаборніцтвах высокага ўзроўню. У ДРУГОЙ палове студзеня ў Шуміліна фінішыраваў міжнародны турнір сярод дзяўчынак 2003 года нараджэння і маладзейшых. Удзельнічалі каманды з Міёр, Маладзечна, Віцебска, Шуміліна, Бешанковічаў, Пастаў і нават расіяне з Пскова.


За нашу зборную гулялі вучаніцы сярэдняй школы №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі Вікторыя Несцярэнка, Ксенія Бучынская, Дар'я Фурс, Паліна Бандарэнка, Лізавета Ладзіс, Лізавета Скавародка, Таццяна Коласава і Карына Развадоўская.


Нашы спартсменкі паслядоўна абыгралі Пскоў (2:1), Віцебск (2:1), Шуміліна (2:0), Паставы (2:0) і саступілі дзяўчынкам з Маладзечна з лікам 0:2. У выніку ў турніры перамаглі віцябляне. Другое і трэцяе месца занялі госці з Маладзечна і Міёр. Сустрэчу спансіравала рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь".


ГУЛЬНЮ міярчанак запомнілі і крыху пазней у Віцебску. У пачатку лютага ў абласным цэнтры праходзілі Алімпійскія дні моладзі сярод старэйшых дзяўчат 2000 года нараджэння і маладзейшых. У валейбольным першынстве сышліся прадстаўнікі адразу сямі населеных пунктаў: Віцебска, Наваполацка, Оршы, Верхнядзвінска, Бешанковічаў, Пастаў і Міёр.


І зноў міёрская каманда ў асобе Ксеніі Жук, Паліны Жук, Ксеніі Сушко, Вікторыі Несцярэнка, Ксеніі Бучынскай, Лізаветы Ладзіс, Дар'і Фурс (усе вучацца ў сярэдняй школе №3) і Дар'і Кавалёвай (выпускніца сярэдняй школы №2 і спартшколы) заслупавала трэцяе месца. Першыя — валейбалісткі з Віцебска і Наваполацка.


Дарэчы, пасля апошніх спаборніцтваў Ксенія Жук увайшла ў зборную Віцебскай вобласці па валейболе і ў сярэдзіне лютага адправіцца ў сталіцу на рэспубліканскае першынство.


Ігар МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 177
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 526
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 554
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 883
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Именины 23 ноября 2020
Александр, Алексей, Борис, Георгий, Денис, Иван, Константин, Михаил, Николай, Орест, Петр, Терентий, Анна, Ольга, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта