Авторизация
 

Спраўна лыжы навастрылі настаўнікі Міёрскай СШ №2

Исправно лыжи наострили учителя Миорской СШ №2Зімовым выхадным днём калектыў СШ №2 накіраваўся ў турыстычны паход па возеры на лыжах. Шлях пралягаў да ўзбярэжжа Асінаўкі. Больш за дзясятак педагогаў стартавалі ад колішняй лодачнай станцыі. Па лыжні, якую загадзя праторыў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі, гісторык Леанід Мятла, удзельнікі моцна адштурхоўваліся і набіралі хуткасць. Пластыкавая аснова сучасных "рухавікоў" з лёгкасцю таму спрыяла.

 

Не тое, што дзесяць гадоў таму. Тады такія супер-лыжы, якіх адна-дзве пары на ўсю школу, выдаваліся толькі асабліва ўдачлівым спартсменам. На іх каталіся фізрукі. Астатнім даставаўся "транспарт" з гумавым змацаваннем. У пластыкавых жа—спецыяльныя чаравікі, пярэднія выступы на якіх зашчоўкнуты металічным каркасам. Будзь упэўнены—лыжа не зваліцца і не перакруціцца нага.


Исправно лыжи наострили учителя Миорской СШ №2Заставалася толькі моцна адштурхоў-вацца палкамі, што, па сутнасці, удзельнікі і рабілі. У авангардзе настаўнікі фізкультуры. Юрый Драба нават паспяваў здымаць на відэа. Хацелася праехаць хутчэй, але рупліва чакаў, пакуль астатнія справяцца з дыстанцыяй, дырэктар СШ №2 Уладзімір Ханецкі. Ён падтрымліваў аўтсайдараў і дапамагаў падняцца. Як у школе, так і на лыжні трымаў сітуацыю пад кантролем. Дарэчы, дырэктар—ініцыятар і арганізатар зімовага прабегу. Надзейная памагатая—прафсаюзны лідар Алена Крук, якая накіравалася ў падарожжа нягледзячы на прастуду. Тым часам нездаровіца знікла па добрай старой звычцы: клін клінам выбівае. Ды і актыўны адпачынак сіл толькі надае.


Па сутнасці, гэта не проста прабег, а сапраўдны турыстычны паход з вогнішчам, юшкай, футболам і іншымі забавамі. Прыкладна за хвілін 40, а найбольш рухавыя і таго менш, адолелі запланаваную адлегласць. На прывале чакалі іншыя калегі, ва ўсю палала вогнішча, на ім кіпеў чай і гатавалася юшка. Асаблівыя гурманы на прутках смажылі сала. Трэба сказаць, з дымком яно набывала зусім іншы смак. Лежачы на хлебе, паходзіла за лепшы ласунак.


Падсілкаваўшыся, настаўнікі ва ўмоўным ціры папрактыкаваліся ў стральбе па шайбах з пнеўматычнай вінтоўкі. Кіраваў працэсам Леанід Мятла. Настаўляў, каб кулька не прасвістала ў паветра. З удзельнікаў найбольш спрытным аказаўся Уладзімір Ханецкі, з кожнай спробай ён дакладна трапляў у цэль. Такое ж празорлівае вока ў фізрука Славаміра Коласа.


Исправно лыжи наострили учителя Миорской СШ №2Зімовы футбол убачыў годную абарону варот. Актыўна адбівала мяч галкіпер і па сумяшчальніцтве завуч Міраслава Крышталевіч. Дастойныя камбінацыі ў атацы апанентаў спалучалі фізрукі Славамір Колас і Аляксандр Паршута. За некалькі метраў не падпускаў мяч да сваіх варот Уладзімір Ханецкі. Яго каманда і перамагла. "А колькі зроблена сейваў!"—каментаваў матч Славамір Колас.


Актыўнымі лыжніцамі праслылі Жанна Закрэўская, Алена Лявонава, Святлана Закрэўская, Вольга Бурак, Кацярына Шыманская. Лепшыя падарожнікі моцнай і прыгожай паловы ўзнагароджаны кубкамі і віншаваннямі.


Калегі канстатавалі, што вельмі прыемна збірацца калектывам у такой цёплай сяброўскай атмасферы. "Што мы ў будзённасці бачым, акрамя кабінетаў?",—разважалі яны. А тут свежае паветра, дымны водар і шчырыя ўсмешкі людзей, якіх звычайна сустракаеш у строгай форме ў школьных апартаментах. "Ды і рыбаловам паспрыялі,"—смяецца дырэктар Уладзімір Ханецкі.—Нам услед яны радаваліся: "Добра, што цудакаватыя лыжнікі едуць, хоць здабычу да лунак падгоняць".


Вось так, з жартамі, смехам, лыжамі і гульнямі на свежым паветры адпачыў педкалектыў СШ №2. "Паходы можна арганізоўваць кожнай парой года,—прапанаваў дырэктар. Калегі яго з захапленнем падтрымалі. Летам, напрыклад, цікава адправіцца на веласіпедах на крыніцу Святога Яна. Галоўнае—прыхапіць добры настрой і шчырую ахвоту. Астатняе прыкладзецца.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта