Авторизация
 

На старт разам сям'я Шавяковых у Дзісне

На старт вместе семья Шевяковых в ДиснеБацькоўскі прыклад—найбольш дзейсны сродак выхавання. Менавіта ў самых родных людзей дзеці з малых год вучацца любові і павазе, міласэрнасці і неабыякавасці. 

 

Так можна і нават трэба сказаць пра вялікую і дружную сям'ю Шавяковых —тату Дзмітрыя Віктаравіча, маму Ірыну Вітальеўну, іх "кветак жыцця" Марыю, Вікторыю, Цімафея, Сяргея, Максіма, Дану, Іосіфа.


Як толькі старэйшая Маша пайшла ў першы клас, бацькі ўключыліся ў цеснае супрацоўніцтва са школай. Працягваецца яно і цяпер. Удзе-льнічаюць у пазакласных мерапрыемствах, дапамагаюць рамантаваць класныя кабінеты, прадастаўляюць транспарт… Пералік можна доўжыць. Нездарма Дзмітрый Віктаравіч абраны старшынёй апякунскага савета школы.


Бацькі і дзеці заўсёды з'яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі свята "Тата, мама, я—спартыўная сям'я". Таму і не дзіўна, што Маша, Віка, Сяргей і Максім абараняюць гонар школы на спартыўных спаборніцтвах і становяцца прызёрамі. Ірына Вітальеўна добра спявае і любоў да музыкі перадала дзяўчатам і Цімафею—школьным салістам. Акрамя таго, дзеці выдатна малююць, іх работы неаднаразова займалі прызавыя месцы ў конкурсах. Іосіф яшчэ толькі першакласнік, але, думаецца, прыклад бацькоў, старэйшых братоў і сясцёр дапаможа і яму раскрыць здольнасці і стаць школьным актывістам.


У мінулым годзе актыўнасць сям'і Шавяковых дасягнула рэспубліканскага ўзроўню. Прынялі ўдзел у сацыяльна-культурнай акцыі "Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". Атрымалі дыплом з падзякай ад Дзяржаўнага музея імя Я. Коласа.


І вось чарговая нагода адзначыць дружную сям'ю: у пачатку навучальнага года ўсе разам удзель-нічалі ў рэспубліканскім фестывалі "Лета—пара спартыўная". У намінацыі "Летні спорт—сямейны рэкорд" сталі першымі на раённым і абласным этапах і занялі 2-е месца на рэспубліканскім. Узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і дыпломам Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту.


Алена КРАСОЎСКАЯ,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Дзісенскай СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта