Авторизация
 

У Міёрскай круглагадовай спартакіядзе пешак не бывае

В Миорской круглогодичной спартакиаде пешек не бываетАпошнія віды змаганняў, якімі "зачынялася" круглагадовая спартакіяда паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, зрабілі свой унёсак. Нехта дзякуючы настольнаму тэнісу, гірам і шахматам ускочыў у запаветную тройку прызёраў ці падняўся вышэй у выніковым пратаколе. А нехта на некалькі пазіцый апусціўся.

 

Больш за ўсё ўдзельнікаў сабраў настольны тэніс. У камандным заліку лідзіруюць аддзел адукацыі, спорту і турызму і КУП "Язна", на другім месцы цэнтральная раённая бальніца і ААТ "Пад'ельцы", на трэцім аддзел надзвычайных сітуацый і ААТ "Узмёнскі край". У асабістым заліку першыя Сяргей Радзіка (ЦРБ) і Валянціна Рудзёнак (ААСіТ), за імі Леанід Мятла (ААСіТ) і Анастасія Жабёнак (РАНС), Аляксандр Міхайлаў (РАНС) і Ганна Верэнікіна (ЦРБ). Сярод сельгаспрацаўнікоў не пакінулі шансаў тэнісісты Язненшчыны—Яўген Хрол і Анастасія Шамровіч, за імі Андрэй Пракоф'еў ("Пад'ельцы") і Аляксандра Станкевіч ("Туркова"), Аляксандр Кашкур ("Узмёнскі край") і Кацярына Мароз ("Пад'ельцы").


В Миорской круглогодичной спартакиаде пешек не бываетУ адрозненне ад дынамічнасці і эмацыянальнасці настольнага тэніса на шахматным турніры царыла поўная цішыня. Тут магчыма сустрэць ідэальных жанчын, бо шахматысткі могуць часамі маўчаць і добра сочаць за фігурамі. У камандным заліку на першым месцы ААСіТ і "Туркова", на другім—РВЭС і "Узмёнскі край", на трэцім—РАНС і "Язна". Разумнейшыя за ўсіх Андрэй Фёдараў (РВЭС) і Маргарыта Машарава (ААСіТ), Юрый Сташулёнак (Дэпартамент аховы) і Вольга Платонава (РАНС), Тадэвуш Пухальскі (ААСіТ) і Юлія Верашчака (РВЭС). Сярод сельскіх ігракоў вызначыліся Максім Платонаў ("Язна") і Святлана Сосік ("Туркова"), Васіль Найдзёнак ("Узмёнскі край") і Зінаіда Белавус ("Павяцце"), Анатоль Пупін ("Туркова") і Дзіна Замковіч ("Узмёнскі край").


Дзякуючы гіраваму спорту высветлілі, што самыя моцныя мужчыны ў РАНС. Гэта яны даказваюць з году ў год. Такім чынам, на першым месцы РАНС і "Павяцце", другія—ААСіТ і "Узмёнскі край", трэцяе "Туркова". Мацнейшымі сталі Пётр Мядзелец (РАНС), Дзмітрый Прашкевіч ("Туркова"), Сяргей Сцепулёнак (ААСіТ), Уладзіслаў Сцепулёнак ("Узмёнскі край"), Валерый Турзёнак ("Павяцце"). У вазе звыш 90 кг лепшыя Аляксандр Пятровіч (РАНС), Леанід Мілашэвіч ("Павяцце"), Аляксандр Зінкевіч (ААСіТ), Віталь Янкоўскі ("Язна"), Андрэй Маляўка ("Узмёнскі край"). Усім прызёрам—медалі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.


В Миорской круглогодичной спартакиаде пешек не бываетРэзюмэ
Летась ў 10 відах спорту паўдзельнічалі 133 работнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, 171 сельскі працаўнік. Добрасумленна і якасна да гульняў адносяцца аддзел адукацыі спорту і турызму, РАНС, якія з году ў год змагаюцца за лідарства, актывісты—"Язна", "Узмёнскі край" і "Туркова". Спартыўная сям'я Янкоўскіх з Язненшчыны ўдзельнічае ў любых відах. Старшыня СУП "Павяцце" Леў Крук суправаджае, падтрымлівае сваю каманду і сам прымае ўдзел. Такім чынам, месцы размеркаваліся наступным чынам: І—у аддзела адукацыі, спорту і турызму, ІІ—у РАНС, ІІІ—у жыллёва-камунальнай гаспадаркі. За імі ЦРБ, мясакамбінат, ДЭУ, ПМС, Дэпартамент аховы, хлебазавод. Сярод гаспадарак І месца ў СУП "Павяцце", ІІ—у КУП "Язна", ІІІ—у ААТ "Узмёнскі край", за імі "Туркова", "Любінова", "Пад'ельцы", "Міёрскі". Яшчэ раз віншуем прызёраў і жадаем ім шмат перамог у спорце і прафесіі!


Максім ПЛАТОНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 880
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 664
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 639
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта