Каманда ФК “Міёры-1”, якая гуляе ў першай лізе, 20 чэрвеня ў Віцебску сустракалася з футбалістамі “Даламіту” з Рубы. Лік адкрыты не быў, згулялі ўнічыю. Для нашай каманды гэта ўжо трэцяя безвыніковая сустрэча. Праз тыдзень нашы футбалісты на сваім полі прымалі “Энергетыка” з Новалукомля і перамаглі з лікам 3:1. Два галы ў вароты гасцей забіў Максім Жупанаў, адзін забілі яны самі сабе.
Пасля шостага туру абласнога чэмпіянату ў першай лізе каманда ФК “Міёры-1” набрала 12 ачкоў і займае другое месца. На першым з 16-ю ачкамі “Спартак “ з Полацка, а трэцяе прызавое месца за глыбачанамі. Каманда “Міёры-2”, якая гуляе ў другой лізе, 19 чэрвеня сустракалася з лепяльчанамі і прайграла з лікам 2:4. Вароты праціўніка паразілі Віталь Васільеў і Дзяніс Жабёнак.
26 чэрвеня на полі ў Чашніках міярчане выйгралі з лікам 2:1. Зноў тыя ж два галы, але цяпер пераможныя, забілі В. Васільеў і Д. Жабёнак.