Авторизация
 

У "баі з ценем" лепшыя — міярчане

+
В "бою с тенью" лучшие — миорчанеУ Верхнядзвінску прайшоў адкрыты Кубак горада па ката кіякушынкай каратэ-до сярод выхаванцаў профільных клубаў і секцый. Удзельнічалі каманды з Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, а таксама з Міёр. 
 
ЮНЫЯ карацісты паказвалі тэхніку вядзення паядынку з нябачным сапернікам. Выступалі ў трох узроставых падгрупах. У самай малодшай (9-10 гадоў) першае месца заваяваў міярчанін Кірыл Дзехцяронак, другое і трэцяе заслупавалі Арцём Сініцын з Верхнядзвінска і наша зямлячка Дар'я Лёткіна. У крыху старэйшай падгрупе (10-12 гадоў) перамагла Ксенія Рудэнка з Верхнядзвінска, а тройку лідараў замкнулі ўраджэнцы Міёр Мікіта Капусцёнак і Сяргей Машара. І нарэшце, у апошняй групе (ад 12 гадоў і старэй) лепш за ўсіх выступіў Аляксандр Юшкевіч з Наваполацка, а таксама Улад Малец і Ксенія Абрамава (яны з нашага райцэнтра). 

УВОГУЛЕ, першае агульнакаманднае месца заняла міёрская каманда. На другім і трэцім—верхнядзвінская і наваполацкая. Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Зборнай-пераможцы належыў яшчэ і кубак.
 
Трэнер міёрскай каманды па каратэ Андрэй Кузняцоў падзяліўся ўражаннямі:
—Ну і змагаліся ж нашы хлопцы і дзяўчаты! Мабыць, ніхто так моцна не хацеў перамагчы, як яны. Прыемна парадавала ўпартасць яшчэ юных, але даволі ўмелых карацістаў Арцёма Яблонскага, Веранікі Машара, Вікторыі Савейка, Арсенія Трубача і Валянціна Верашчакі. 

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота з архіва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 августа 2022
Алексей, Андрей, Денис, Дмитрий, Иван, Константин, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Дарья, Евдокия, Ирина, Ия, Марфа, Семен

Именины 16 августа 2022
Антон, Вячеслав, Иван, Исаакий, Кузьма, Николай

Госці краін

free counters
Партнеры сайта