Авторизация
 

Хроніка футбольных сустрэч у Міёрах

+
Хроника футбольных встреч в МиорахЭх, калдобіна…
З вынікам 2:2 на віцебскім стадыёне ФК "Міёры" сыграў з "Газавіком". Каманда з абласнога цэнтра будавала пераможны план. Узяўшы гульню пад кантроль, метадычна расхіствала абарону саперніка, аднак павяла ў ліку толькі ў пачатку другога тайма.

Пасля навесу з правага фланга атрымаўся прыгожы, а галоўнае, дакладны ўдар. Ды свята на віцебскай вуліцы трымалася нядоўга. Праз тры хвіліны пакінуты без нагляду Васільеў лік зраўняў, а за 10 хвілін да канца адзін з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату Смалякоў вывеў нас наперад. Гаспадары кінуліся выпраўляць становішча, акружылі штрафную, аднак сышлі ад паражэнння толькі ў дадатковы час. Наш галкіпер у падзенні спрабаваў адбіць нескладаны ўдар, аднак перад самымі рукамі мяч па-здрадніцку трапіў у калдобіну і паляцеў уверх пад самую перакладзіну. Адвярнулася фартуна, але рукі не апускаем. 

За мяч кончыкамі пальцаў
Міёры ў дамашнім матчы абыгралі Гарадок з лікам 3:1. У фінале абласнога чэмпіянату гэта першая наша перамога. Дзякуючы ёй і двум нічыям шансы на прызавую тройку значна ўзраслі. Пакуль прыглядаліся да сапернікаў, яны адкрылі лік. Пазней нам зноў амаль не забілі, але варатар перавёў мяч кончыкамі пальцаў. Пацярпелы Смалякоў добра выканаў пенальці, аднак галкіпер адыграўся галавой. І ўсё-ткі да канца першага тайма Смалякоў зрабіў гол. У другім этапе таксама павялі Міёры. Смалякоў падаў на дальнюю штангу і Жабёнак адправіў мяч у пустыя вароты. Такім чынам, занялі пяты радок у турнірнай табліцы. 

Справядлівасць: "Міёры" 3:0 "Газавік" 
Цяпер "Газавік" на апошніх хвілінах не адбіўся. Першы тайм прайшоў без галоў і практычна без небяспек. Затым гульню зрабілі літаральна за 15 хвілін. Мышко атрымаў пас на правым флангу, зайшоў у штрафную і зрабіў перадачу на непрыкрытага Смалякова, які адправіў мяч у бліжні вугал. Прыкладна праз 10 хвілін падвоілі перавагу. Смалякоў стукнуў па варотах са штрафной. Галкіпер адбіў, але падаспеў Чубрэвіч--і гол! Праз 3 хвіліны Смалякоў аддаў пас Чубрэвічу, ды гэтую перадачу віцебскі абаронца перапыніў рукой. Прызначанае пенальці рэалізаваў Смалякоў. Радасць трыбун і мы на 3 месцы. Застаюцца 2 складаныя выезды. Трымаем удар. І асаблівы дзякуй балельшчыкам!
Фота для ілюстрацыі.
Максім ПЛАТОНАЎ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 023
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 709
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 662
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 928
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта