Авторизация
 

Каб вызначыць лепшую ракетку горада Міёры

+
Чтобы определить лучшую ракетку города Миоры"Теннис большой—это хорошо",—чулі ў перакладзе песню папулярнага расійскага гурта "Уматурман". З гэтым нельга не пага-дзіцца, бо менавіта тэніс цудоўна мацуе рукі, ногі, спіну, плечы, гартуе асанку, развівае вынослівасць, а гэта важны набытак. Аматары такога спорту сабраліся на тэнісным корце, каб вызначыць лепшую ракетку горада.  
 
Праўда, удзельнікаў усяго 4. Так, колькасць не радуе. І разам з тым яны лепшыя з лепшых. Збіралася і яшчэ пара-тройка ігракоў, ды не з'явіліся па ўважлівых прычынах: траўма, работа, выязны футбольны матч. Але-але… Ад меншай колькасці ўзровень і відовішчнасць ні на кроплю не саступілі.
 
Аляксандр ЗІНКЕВІЧ, Максім ПЛАТОНАЎ, Анатоль НЕМЯНЁНАК—роўныя і амаль падобныя па тэніснай манеры апаненты. З імі фаварыт турніру, які з году ў год даказвае першынство ў нашым і Браслаўскім раёнах,—Арцём ШУК. 

Воляй жэрабя першымі ракеткі ўзялі Платонаў і Зінкевіч. Крыху часу на размінку, і першая падача. Ігракі не аднойчы сустракаліся раней, фартуна ўсміхалася па чарзе. На гэты раз у паруках з удачай аказаўся Платонаў, абыграўшы з лікам 1:2 (7:5; 2:6; 3:6). 
Шук у пары з Немянёнкам яшчэ раз даказаў, што ён майстар сваёй справы—2:0 (6:1; 7:6). Але варта звярнуць увагу, што ў першым сэце здаўшыся практычна без шанцаў, у другім паядынку Немянёнак навязаў барацьбу. Крыху не хапіла, каб заслужыць трэці сэт. На тайбрэйку Шук проста задавіў саперніка эйсамі. 

Амаль запар Немянёнку прыйшлося гуляць другую партыю з Платонавым, які лідзіраваў 1:2 (7:6; 3:6; 2:6). Гульня доўжылася 3,5 гадзіны. Да сусветнага рэкорду ў 11 гадзін 5 хвілін яшчэ далёка, але раённы пастаўлены дакладна. 
Шук-Зінкевіч—2:0 (6:1; 6:2). Яшчэ адно перакананае вяршынства, на якім скончыўся першы дзень. Турнірная табліца размеркавала: Платонаў і Шук мелі ў скарбонцы па 6 ачкоў, Немянёнак з Зінкевічам засталіся з нулямі. 

Матч за бронзу спадзеваў не апраўдаў, бо ад яго чакалі большай напружанасці. Немянёнак-Зінкевіч—2:0. Упэўненая перамога Немянёнка ў першым сэце 6:2 і рэха папярэдняй траўмы Зінкевіча пакінулі яго за фінальным бортам. 

Фінал: Платонаў-Шук—1:2 (0:6; 7:5; 4:6). Фаварыт, пакінуўшы з абаранкам Платонава у першым сэце, у другім стаў гуляць "на публіку". Выдумляў мудрагелістыя камбінацыі, за што і паплаціўся. Лідзіруючы ў другім сэце 4:0, прайграў яго 7:5. Тым самым ускладніў сабе жыццё: на чарзе трэці сэт. Пры роўнай гульні ў адным з эпізодаў Шук праз майстэрства ўзяў падачу саперніка. Гэтая памылка Платонава стала ключавой у трэцім сэце і агульным выніку. Так, першы—Арцём Шук, за ім—Максім Платонаў.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта