Авторизация
 

«Зеніт»-«Мілан»: гучная афіша футбалістаў-міёрцаў

+
«Зенит» - «Милан»: громкая афиша футболистов-миорцевТрадыцыйна жнівень—пара міні-футболу для міёрскай моладзі. Менавіта ў гэты час ужо трэці год запар праводзяцца спаборніцтвы. Касцяк складаюць ігракі футбольнага клуба "Міёры", астатнія—выпадковыя аматары. І для іх гэта цудоўны шанц паказаць навыкі, замахнуцца на клуб. 

Метад заяўкі на міні-футбол просты. У папулярным сацыяльным сеціве "Укантакце" трэба пакінуць каментарый на ўдзел, пасля канчатковага тэрміну ўсе ахвотнікі падзяляюцца на "кошыкі". Элементарна: чым вышэй узровень, тым вышэй кошык. Усё для таго, каб каманды атрымаліся прыкладна роўнымі па сілах. Далей яны фарміраваліся пры дапамозе "рандому" (выпадковага набору лічб). З 41 заяўленага атрымалася 7 дружын плюс сёлета пажадалі згуляць ветэраны нашага футбола. З году ў год паўстае праблема з адказнасцю, некаторыя ахвотнікі адмаўляюцца ў апошні момант, менавіта з такім казусам сутыкнуліся і цяпер. Непасрэдна перад пачаткам турніру прыйшлося адну каманду зняць. Група А: "Мілан" (капітан Аляксандр Пяткевіч), "Black Purple United" (Ігар Чарняўскі), "Ветэраны" (Аляксандр Сіняўскі). Группа B: "Stoke City" (Андрэй Канаховіч), "Зеніт" (Віталь Смалякоў), "Dream Team" (Дзяніс Жабёнак), "Легіён" (Канстанцін Пятроў). 
На ўрачыстым адкрыцці адказныя работнікі маладзёжнай галіны Вікторыя Пяткевіч і Наталля Пяткевіч адрасавалі ўдзельнікам цёплыя словы. Галоўны суддзя Анатоль Шкетаў растлумачыў усе нюансы па правілах і сістэме правядзення. 

«Зенит» - «Милан»: громкая афиша футболистов-миорцевУ групе А, як усе і меркавалі, на першым месцы "Black Purple United", на другім радку "Мілан", трэці заслупавалі "Ветэраны", якія практычна ні ў чым не саступалі маладым. Сыгралі ўнічыю і прайгралі другі матч усяго ў адзін мяч, але гэтага аказалася мала для пуцёўкі ў наступны этап. Асноўная барацьба разгарнулася ў групе В, тут слабейшай стала "Stoke City", што ўсіх здзівіла, бо каманда моцная па складзе. Далей болей, астатнія тры дружыны набіраюць па 5 ачкоў і толькі за лік лепшай розніцы забітых-прапушчаных у наступны тур прайшлі "Зеніт" і "Dream Team". "Легіён" застаўся па-за паўфіналам. 

У першым стыкавым матчы сустрэліся футбалісты Ігара Чарняўскага і Дзяніса Жабёнка. Перакананая гульня першых з лікам 3:1 вывела іх у фінал. У другім матчы спаткаліся "Зеніт" і "Мілан". Гучная афіша, каб гулялі менавіта гэтыя каманды. Як і ў сусветным футболе: "Мілан" мацнейшы з лікам 2:0. 

Пасля адпачынку барацьба за медалі працягнулася. "Зеніт" ці "Dream Team": каму бронза? Але і тут "Зеніт" выніку не паказаў. Так, змагаліся добра, так, забілі тры мячы, але футбалісты на чале з вопытным іграком ФК "Міёры" Дзянісам Жабёнкам дасягнулі ўдвая большага выніку --6:3, і трэцяе месца ў "Dream Team". 

І вось фінал: "Мілан"-"Black Purple United". Шматлікія балельшчыкі ў чаканні цікавейшай барацьбы і мноства галоў. З першым спадзевам футбалісты справіліся, бо і сапраўды барацьба напружаная, тым больш ужо сустракаліся паміж сабой на групавым этапе, дзе перамогу святкавалі ігракі Чарняўскага. У фінале атрымалася ўсё наадварот. Вяршынстваваў "Мілан", капітан і лідар Аляксандр Пяткевіч адзначыўся дублем, які і аказаўся залатым. Але трэба заўважыць, што гульня была роўнай, і лік 1:1 не здаваў пазіцыі да апошняй хвіліны. Усе чакалі экстра-тайма, але Аляксандр Пяткевіч быў супраць. "Мілан"-"Black Purple United"--2:1. Галоў не так шмат, ды, бывае, безгалявыя матчы па напалу пераўзыходзяць паядынкі з мноствам забітых мячоў. Менавіта такім "востранькім" і стаў фінал турніру па міні-футболе сярод моладзі раёна. 

На грудзях прызёраў медалі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, атрымалі салодкія прызы і дыпломы ад БРСМ. 
За гэта асаблівая падзяка арганізацыям і іх кіраўнікам. 

ТАКІМ ЧЫНАМ:
3-е месца: "Dream Team" (6 ігракоў у вольнай форме): капітан Дзяніс Жабёнак, Яўген Дабравольскі, Аляксей Канапелька, Віталь Вільновіч, Ігар Дзярко, Максім Шокель. 2-е месца: "Black Purple United" (фіялетавая форма): капітан Ігар Чарняўскі, Вадзім Каранеўскі, Раман Чубрэвіч, Аляксандр Валяўка, Юрый Сіповіч, Ягор Хмельнік. 1-е месца: "Мілан" (5 ігракоў у вольнай форме): капітан Аляксандр Пяткевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзіслаў Касцюкевіч, Валерый Крупенька, Дзмітрый Мацюк, Аляксандр Барташэвіч. 
Шчыра віншуем!

Максім ПЛАТОНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта