Авторизация
 

У Віцебску праводзіліся абласныя Алімпійскія гульні па валейболу сярод дзяўчат 1994-1995 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы з’яўляліся выніковым аглядам работы ДЮСШ. Удзельнічалі ў іх каманды шасці спартшкол.
Міёрскую ДЮСШ прадстаўлялі выхаванцы трэнера Уладзіміра Віктаравіча Вішнякова Аня Пірог (капітан), Оля Жук, Ксенія Алісеенка, Вера Заяц, Насця Грыгаровіч, Юля Грэцкая, Насця Яфімава, Таня Арсоба, Іра Грыгор’ева, а таксама Таня Шаўлюга з Дзісенскай СШ, якая займаецца на секцыі ў Вячаслава Казіміравіча Булаўскага. Ён кіраваў камандай падчас спаборніцтваў. Гульні праходзілі ў вельмі напружанай, а часам нават і драматычнай барацьбе. Практычна пяць каманд з шасці былі па ўзроўню падрыхтоўкі дастаткова моцныя, і таму на вынік уплываў толькі псіхалагічны фактар.

Нашы дзяўчаты лёгка абыгралі Паставы, Шуміліна, сустрэлі ўпартае супраціўленне Бешанковічаў, якія, дарэчы, з’яўляюцца рэгулярным удзельнікам рэспубліканскай дзіцячай лігі, але перамога ўсё роўна была за нашымі валейбалісткамі—3:1.

Пастаянна ведучы ў ліку, блізкія былі да станоўчага фіналу ў сустрэчы з Наваполацкам. Аднак у рашаючы момант траўму рукі атрымала лідэр каманды Аня Пірог. Раўнацэннай замены не было, таму і прайгралі. На наступны дзень уступілі Віцебску. У выніку занялі трэцяе месца. З дваякім пачуццём вярталіся дзяўчаты са спаборніцтваў: трэцяе месца—ганарова, але маглі быць і першымі… Усе ігракі ўзнагароджаны дыпломамі.

Зараз каманда рыхтуецца да традыцыйнага турніру, які будзе прысвечаны 8 Сакавіка і пройдзе ў Шуміліне. Пажадаем ім прадставіць Міёршчыну на годным узроўні.

Уладзімір ВІШНЯКОЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта