Авторизация
 

"Бела Кузіна" і Міёршчына турыстычная

+
"Бело Кузина" и Миорщина туристическаяЗараз у Міёрскім раёне 41 аграэкасядзіба. Згодна са статыстыкай, кожны год з'яўляецца як мінімум адна. Вось, напрыклад, са студзеня 2016 года па цяперашні час на карце Міёршчыны стала болей на 5 такіх турыстычных аб'ектаў, падлічыла Ларыса Малецкая.
 
Прайшло пасяджэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па пытаннях развіцця турызму. Удзельнікі сходу пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова абмеркавалі даклад намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларысы Малецкай, а затым падзяліліся думкамі аб праблемах і перспектывах развіцця аграэкатурызму на Міёршчыне.
 
Традыцыйны лідар па колькасці аграэкасядзіб—Перабродскі сельсавет. Іх тут 10. Менш за ўсё ў Мікалаёўскім і Туркоўскім (па адной). Але гэта ніяк не ўплывае на цікавасць турыстаў да нашай мясцовасці. Прыязджаюць як беларусы з усіх куткоў краіны, так і расіяне, немцы, палякі, шведы, латышы, украінцы, англічане, а таксама госці з Нідэрландаў. 

Бачна, што стравы нацыянальнай кухні, парная лазня, рыбалка і многія іншыя паслугі прывабліваюць замежных гасцей. Ларыса Вячаславаўна, а якім чынам аграэкатурызм папулярызуецца сярод мясцовага насельніцтва? 
—Упраўленне спорту і турызму аблвыканкама разам з філіялам Белаграпрамбанка кожны год праводзяць конкурс на лепшую аграэкасядзібу года Віцебскай вобласці. Дарэчы, права звацца пераможцамі і лаўрэатамі спаборніцтва ўжо паспелі атрымаць 9 такіх аб’ектаў раёна. Гаспадары аграэкасядзіб Міёршчыны таксама прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі "Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх сядзібах". Падчас яе ўсе жадаючыя могуць бясплатна завітаць у любую, якая ўдзельнічае ў акцыі, і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў вёсцы.Сёлета мерапрыемства запланавана на верасень.
Раскажыце пра ўдзел нашага раёна ў праекце "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыю кулінарнай спадчыны" (Бела Кузіна)?
—За перыяд з 2013 па 2014 год у праекце ўдзельнічалі 5 аграэкасядзіб раёна і Міёрскае райспажыўтаварыства. Акрамя таго, прадстаўнікі нашых аграэкасядзіб заявілі пра сябе ў навучальных семінарах, турыстычных выставах і паездках з наведваннем прывабных месц гастранамічнага турызму Латгальскага і Віцебскага рэгіёнаў.
Дзе можна даведацца, якія сялянскія сядзібы на Міёршчыне ёсць і які сэрвіс прапаноўваюць?
—Інфармацыйная база дадзеных пра су-б'екты аграэкатурызму з фотаздымкамі, пра паслугі з кантактнымі тэлефонамі гаспадароў ёсць на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама "Міёршчына спартыўная і турыстычная", а таксама ў "Турыстычным даведніку па Міёршчыне" і буклетах, сярод якіх —"Міёршчына для актыўных і дапытлівых". Інфармацыю пра аграэкасядзібы можна яшчэ знайсці ў пятым выданні каталога сельскіх сядзіб Беларусі, на інтэрнэт-сайтах Белаграпрамбанка і ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 638
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 624
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 617
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта