Авторизация
 

Міёры прымалі настырнае Глыбокае

+
Миоры принимали настырное ГлубокоеУпарты і важны за лідарства матч у Міёрах, дзе мы прымалі настырнае Глыбокае. І хоць гульня ішла на сустрэчных курсах, зашкальвала барацьба і фолы, невялікай тэрытарыяльнай перавагай валодалі міярчане. А рэальную небяспеку абодвум варотам неслі толькі стандартныя становішчы. 
 
Крыху недакладным пасля падачы вуглавога аказаўся ўдар Віталя Смалякова. Адзін са стандартаў каля нашых варот ледзь не выліўся ў забіты гол. Капітан "Глыбокага" Юрый Лысёнак закруціў мяч у штрафную, дзе паваротлівей за іншых аказаўся Дзмітрый Майсяёнак. Дотыкам нагі Дзмітрый пераправіў мяч у створ, але падаспеў наш галкіпер. Добры шанц забіць гол меў міярчанін Раман Чубрэвіч. Працягнуўшы мяч, магутна прабіў па варотах, але ў створ не трапіў. 

У другой палове матчу больш актыўнічалі госці. У сярэдзіне тайма заменны Арцём Жыгулёўцаў вывеў на рандэву з нашым галкіперм Юрыя Лысёнка, які быў спынены абаронцам толькі з парушэннем правіл. Удар з "кропкі" ўзорна выканаў лепшы ігрок чэмпіянату вобласці па міні-футболе Віталь Стоцік. Нягледзячы на міёрскія атакі, якія мелі мэту зраўняць лік і пераважыць, глыбачане не сталі ў глухую абарону, нас прэсінгавалі на кожным участку поля і нават маглі павялічыць лічбы на табло. Але матч завяршыўся мінімальнай гасцявой перавагай. Міёры 0-1Глыбокае.

Каменціруе Максім Антанёнак: "Перад адказным матчам з Глыбокім вырашылі сыграць па схеме, якая прынесла перамогу з "Полацкгазам", і ў першым тайме пяршынствавалі. Але па вастрыні глыбачане аказаліся лепшымі. У адным з момантаў пасля падачы вуглавога Максім Платонаў выносіў мяч з лініі варот, бо галкіпер аказаўся адыграным. Другі тайм госці правялі лепш за нас, але асаблівай вастрыні не стварылі. Пенальці справядлівы, ды крыху збянтэжыла, што праціўнікі пачалі атаку з фолу на нашым цэнтральным паў-абаронцу Андрэі Дубоўскім. У фінале матчу ігралі ўжо тры нападаючыя, але поспеху так і не дасягнулі". 

Нашы ігракі: Уладзіслаў Касцюкевіч, Вадзім Каранеўскі, Максім Платонаў, Сяргей Сіняўскі, Дзмітрый Лукасік, Аляксандр Пяткевіч, Сяргей Мышко, Андрэй Дубоўскі, Арцём Драздовіч,  Раман Чубрэвіч, Іван Мельнікаў, Андрэй Кузняцоў, Аляксей Сіўко, Юрый Мароз, Віталь Смалякоў, Максім Антанёнак. Запасныя: Сяргей Закрэўскі, Андрэй Канаховіч. 

Максім ПЛАТОНАЎ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта