Авторизация
 

Дзісенцы ў Краславе

+
Дисненцы в Краславе16 ліпеня у латвійскай Краславе ў праграме да Дня горада па традыцыі прайшоў фестываль кулінарнай спадчыны, які з'ядноўвае прадпрыемствы, аграэкасядзібы і хатнія гаспадаркі праекта "Бела Кузіна" (сёлета іх прыехала больш за 20). 
 
Невыпадкова мерапрыемства праводзіцца менавіта ў Краславе, бо тут Міжнародны цэнтр кулінарнай спадчыны, дзе сабрана інфармацыя пра тэматычныя традыцыі Латгаліі і Віцебскай вобласці і турыстычны патэнцыял гэтых рэгіёнаў. Удзельнікі фестывалю адзначылі яго высокі ўзровень і пажадалі завітаць у наступны раз. Арганізатары спадзяюцца на паўторны поспех.

Можна было прадэгуставаць і купіць сельскія прадукты і стравы, прыгатаваныя па старажытных беларускіх і латышскіх рэцэптах—самапечаны хлеб, сыр, вэнджанае мяса, сала, традыцыйныя напоі, з экзотыкі—запечаныя вінаградныя смаўжы. Наш раён прадставілі інструктар па турызме ФСК "Міёры" Алена Лаўрыновіч, гаспадыні аграсядзіб "Дастатак" і "Сядзіба Бабы Мароз" Лілія Арцімёнак і Вольга Мароз. Вольга частавала гасцей сваёй фірменнай бульбяной бабкай з салам са смятанай, сырным, часночным ці зялёным маслам, якое ў XVI ст. каштавала на 4 шылінгі даражэй, чым англійскае ў самой Англіі! 

Лілія Арцімёнак здзіўляла блінамі, фаршыраванымі грэчкай, каўбасой, яйкам і цыбуляй. Вялікі попыт мела наліўка "Ад усіх хвароб", якая падавалася з традыцыйнай закускай—бутэрбродам з салам і агурком. Разам са смакаваннем госці даведваліся пра турыстычны патэнцыял нашага краю.

Алена ЛАЎРЫНОВІЧ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта