Важный матч чемпионата области по футболу прошёл в Миорах

Важный матч чемпионата области по футболу прошёл в МиорахВажны з-за выніку матч чэмпіянату вобласці прайшоў у Міёрах. Гаспадары поля перайгралі Шуміліна і адлучылі яго з тройкі каманд, якія прэтэндавалі на фінал. Як гэта ўдалося?
 
Мы сапраўды не ведалі, чаго чакаць ад Шуміліна, укамплектаванага ігракамі, якія сталі слаўна вядомымі ў футболе. Каманда з лепшай фанацкай падтрымкай у вобласці, якой могуць пазайздросціць вышэйшыя лігі, прыехала за трыма ачкамі—для пераканаўчага замацавання ў лідыруючай тройцы. Ачкоў чакалі і мы, каб захаваць інтрыгу ў першым коле чэмпіянату. 

Нягледзячы на добры настрой ігракоў і балельшчыкаў з нагоды Дня горада, у гэтую весялосць умяшаўся трагічны момант: на 48-м годзе спынілася сэрца дырэктара Міёрскай ДЮСШ Славаміра Іосіфавіча Урублеўскага. Чорныя павязкі на рукавах ігракоў ФК "Міёры", хвіліна маўчання… Гледачы стоячы ўшанавалі памяць чалавека, які аддаў жыццё спорту. І ўсё ж матч трэба пачынаць. Сяброўскія прывітанні, поціскі рук разам з усмешкамі, свісток суддзі... 

З першых хвілін мяч не затрымліваўся ў цэнтры поля, усталявалася небяспека як ля адных, так і ля другіх варот. Сапернік пачаў груба. Ці гэта наказ шумілінскага трэнера, ці стыль гульні, але ў некаторых момантах атрымалася сапраўды не па-спартыўнаму. 
Нашаму Смалякову дасталося ад абаронцаў у поўнай меры. Дарэчы, у адной з атак той жа Смалякоў у чужой штрафной прыняў мяч, прыбраў яго пад сябе, а шумілінскі абаронца "скасіў" яго. Пацярпелы сам пайшоў выконваць пенальці, добра, што справіўся на "ўра", хоць галкіпер здагадаўся пра накірунак удару. Пасля прапушчанага гола шумілінцы адразу паімчалі ў атаку, узялі сябе пад кантроль і шчыльна "асадзілі" нашу штрафную. Пару ўдараў, некалькі небяспечных прастрэлаў і вуглавых, адзін з якіх прывёў да ўдачы. Ці мяч "зрэзаўся", ці то хітрая задумка прыезджых, але прама з кутка мяч скіраваўся ў вароты. Здаецца, наш юны галкіпер крыкнуў "Я", але мяча ў руках не ўтрымаў, і лік зраўняўся—1:1. 

Усё часцей левы фланг напружваў Смалякоў, вымушаючы "фоліць" на сябе гасцявых абаронцаў, што прывяло да жоўтай карткі аднаго з іх і небяспечнага штрафнога, які галавой замкнуў Драздовіч. Але бакавы арбітр разгледзеў становішча "па-за гульнёй". Усё ж Драздовіч дасягнуў свайго: пасля ўдару Чубрэвіча ў штангу першым стаў на дабіванне і спрытна ўскалыхнуў сетку гасцявых варот—2:1. Такі вынік першага тайма. 

Другая палова прайшла ў роўнай барацьбе. Удары нашых форвардаў шумілінскі варатар адбіваў, у бяскрыўдным становішчы ён атрымаў траўму, але застаўся на абароне. За гэта госцю вялікая пашана, бо не для кожнага ўдзельніка вынік важней за ўласнае здароўе. Шумілінцы таксама стварылі пару-тройку небяспек. Асабліва запом-ніўся ўдар праз сябе. Добра, што цудоўна сыграў наш юны галкіпер Уладзіслаў Ляшук, які ўжо трэці матч праводзіць у аснове. Трэці гол на свой лік запісаў Канстанцін Пятроў, які аказаўся ў патрэбны час у патрэбным месцы. 3:1 на наш баланс.  

Відовішчны матч з мноствам галявых момантаў і мудрагелістых камбінацый. Вялікая падтрымка  родных трыбун і згуртаваная, як ніколі, каманда ФК "Міёры". Варта пахваліць і шумілінскі калектыў, іх групу падтрымкі, разнастайнасць у матч госці ўнеслі гукамі барабана. Міёры-Шуміліна—3:1. Вось тыя, хто  папоўніў нашу скарбонку: Уладзіслаў Ляшук, Канстанцін Пятроў, Сяргей Сіняўскі, Максім Платонаў, Андрэй Кузняцоў, Іван Мельнікаў, Сяргей Мышко, Юрый Мароз, Аляксандр Пяткевіч, Сяргей Чарняўскі, Максім Антанёнак, Раман Чубрэвіч, Арцём Драздовіч, Віталь Смалякоў, Вадзім Каранеўскі (капітан).

Максім ПЛАТОНАЎ.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.