Авторизация
 

Міярчане ў чэмпіянаце вобласці па футболе

+
Миорчане в чемпионате области по футболу28 мая стартаваў чэмпіянат вобласці па футболе. Сёлета нашу каманду папоўнілі 14 футбалістаў, у тым ліку вопытныя ігракі, якія некалі выступалі пад сцягам міярчан —Вадзім Каранеўскі, Дзмітрый Лукасік, Андрэй Кузняцоў, Іван Мельнікаў, Аляксей Сіўко, Сяргей Чарняўскі, Віталь Смалякоў (яны ў мінулым сезоне абаранялі ФК "Прыазер'е"), Андрэй Дубоўскі (ФК "Дзвіна-Барс"), Дзяніс Жабёнак. Таксама ў нашу каманду ўліліся юныя—Ігар Чарняўскі, Уладзіслаў Ляшук, Вадзім Шокель, Валерый Крупенька, Яўген Будзько (чэмпіёны вобласці па футболе сярод дзяцей 2000-2001 г.н.). 

Леташні касцяк каманды амаль не змяніўся—Уладзіслаў Касцюковіч, Канстанцін Пятроў, Сяргей Сіняўскі, Максім Платонаў, Сяргей Закрэўскі, Андрэй Канаховіч, Сяргей Мышко, Аляксандр Пяткевіч, Юрый Мароз, Яўген Дабравольскі, Арцём Драздовіч, Максім Антанёнак, Раман Чубрэвіч, Віталь Слуцкі, Валерый Мароз, Аляксандр Пятроў. 

Першы тур—выязны, адправіліся ў слаўны Полацк змагацца за першыя тры ачкі ў сваю скарбонку. 
УРА! ФК "Полацкгаз"1:2 ФК "Міёры"!!! Наша перамога над добра ўкамплектаванымі і згулянымі—цудоўны старт на чэмпіянаце Віцебшчыны!
Не прайшло і 10 хвілін, як у першай атацы міярчане адкрылі лік: Андрэй Дубоўскі ў межах штрафной прабіў па варотах, але гаспадарскі галкіпер змог адбіць удар. Ды ў патрэбны час у належным месцы аказаўся наш форвард Віталь Смалякоў, які дабіў гол. Толькі развялі мяч з цэнтра поля гаспадары, як нашы зноў рынуліся ў атаку. Крышку не хапіла Раману Чубрэвічу: яго "круглячок" прасвістаў за некалькі метраў ад полацкіх варот. Мог бы лік стаць 0:2, невядома, як павялі б сябе тады "адчайныя". А так крышку ачуняўшы ад нахабнасці гасцей, узялі ход пад кантроль.

У першым тайме нафтавікі насядалі на нашы вароты, ды дарэмна. Адправіліся ў распраналку з лікам 0:1 на бонус міярчанам. 
У другім тайме сталі дзейнічаць на контратаках, сапернікі працягвалі кантраляваць мяч. Свежыя заменамі пасля перапынку каманды павялічылі тэмп і хуткасць. Аб'ектыўнасць перш за ўсё: адна з гаспадарскіх замен прынесла ім пэўныя дэвідэнды. Просты закід з правага фланга не прадказваў бяды. Ды гол забіты галавой. 1:1 на табло. Палачане, адчуўшы "пах крыві", з вялікім напалам зноў насядалі, ды вопытны Іван Мельнікаў у адной з атак зарабіў небяспечны штрафны, які сам і рэалізаваў. Тэхнічным ударам ён адправіў мяч над сценкай, адзін з ігракоў усё-ткі крануў яго галавой, тым самым дэзарыентаваў полацкага галкіпера. Гэта апошні гол у матчы. 1:2 на нашу карысць, нягледзячы, што нафтавікі не апусцілі рук і працягвалі насядаць. АЛЕ! Умелая абарона і надзейны галкіпер узвялі нас на эверэст. Дзякуй балельшчыкам! Хоць і нешматлікія, але прысутнічалі. Куды лягчэй гуляць, калі на выязным матчы чуваць родныя галасы: "Міёры, наперад!". 
 
Агульныя вынікі першага тура заходняй зоны:
ФК "Глыбокае" 1:1 ФК "Шуміліна"
ФК "Шаркаўшчына" 1:5 ФК "Паставы"
ФК "Полацкгаз" 1:2 ФК "Міёры"
Лепель адпачываў…
 
Максім ПЛАТОНАЎ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта