К чемпионату области по футболу готовятся миорчане
gazeta 14-06-2016, 11:01 0 Спорт і турызм

У складзе ФК "Міёры" Уладзіслаў Ляшук, Сяргей Сіняўскі, Андрэй Дубоўскі, Максім Платонаў, Яўген Дабравольскі, Раман Чубрэвіч, Сяргей Мышко, Ігар Чарняўскі, Аляксандр Пяткевіч, Юрый Мароз, Максім Антанёнак, Віталь Смалякоў, Арцём Драздовіч, Аляксандр Пятроў.
Пасля незвычайна вясёлай размінкі глыбачане са старту ўзялі ініцыятыву ў свае рукі, стварылі некалькі небяспек і адкрылі лік у матчы. Пасля падачы вуглавога самы небяспечны госць Уладзімір Брылёнак паверсе магутна прабіў па варотах. Мяч рыкашэтам ад юнага навічка Дзмітрыя Майсяёнка ўляцеў у вароты—0:1.
Гульня ў глыбачан пры новай схеме ўдавалася, і нічога не прадказвала ім бяды, але ў адным з бяскрыўдных эпізодаў наш форвард Смалякоў зарабіў пенальці, якое ўпэўнена рэалізаваў 1:1. Праз хвіліны пасля правалу абароны намаганнямі міярчан Драздовіча-Чубрэвіча лік стаў 2:1. Здавалася, тут усё… Глыбачан стала нават не чутно на полі. Быццам сыходзіла 95-я хвіліна матчу, хоць ішла ўсяго сярэдзіна 1-га тайма. На шчасце, палачка-выручалачка мінулага сезона Арцём Жыгулёўцаў пасля падачы вуглавога аказаўся ў патрэбны час у належным месцы, дачакаўся адскоку мяча і ўпэўнена зраўняў лік—2:2. У другім тайме гульня праходзіла роўна, толькі напрыканцы гаспадары наблізіліся да перамогі. Магчыма, гэта з-за доўгай лаўкі запасных, бо нашы яўна "наеліся" ў дэбютавым матчы сезона.
Пасля фінальнага свістка ўсе сабраліся разыходзіцца, але суддзя аб'явіў пасляматчавае пенальці. Балельшчыкі радаваліся! Прабіты мінімальна прызначаныя 5 удараў—і лік зраўняўся 4:4. Стадыёну спадабаўся такі вынік, разышліся з мірам.
Каментарый Максіма Крывёнка (галоўнага суддзі і трэнера ФК "Глыбокае"):
—Чамусь у апошні час гульні паміж камандамі з аднаго ці блізкіх гарадоў павышана агрэсіўныя. Самае цікавае, што футбалісты ў большасці падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Магчыма, менавіта людзі з так званага "каля футбола" ўносяць негатыў у калектывы. Толькі пасля кароткага тэлефанавання прадстаўнік з Міёр пагадзіўся на таварыскі матч супраць нас. Футбольнае поле амаль у ідэальным стане, судзейская брыгада глыбоцка-міёрская. Балельшчыкі сабраліся нават у непагадзь, за гэта іх аддзячылі відовішчнай гульнёй. Ад ФК "Глыбокага" вялікая прыязнасць Міёрам за гасціннасць, цудоўны матч, добры вынік і карысную трэніроўку перад чэмпіянатам вобласці.
Максім ПЛАТОНАЎ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.