Авторизация
 

Здаровы лад жыцця ў Дзісненскай СШ

+
Здоровый образ жизни в Дисненской СШПрапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак у Дзісенскай СШ надаецца належная ўвага. Рэалізуецца Праграма па фарміраванні навыкаў ЗЛЖ і прафілактыцы п'янства, курэння, наркаманіі на 2016-2020 гады. На працягу навучальнага года размовы на тэму здаровага ладу жыцця з вучнямі і іх бацькамі вялі ўрачы Дзісенскай БСД, выкладчык нядзельнай школы А. Мішута, ксяндзы Аляксандр і Вячаслаў, участковы інспектар П. Мятла, інспектар ІСН А. Ільніцкі. Спартыўна-масавыя мерапрыемствы, скіраваныя на прапаганду ЗЛЖ, праводзілі настаўнікі фізічнай культуры і спорту І. Гіржда і С. Гіржда.
 
У пачатку навучальнага года прайшоў традыцыйны Тыдзень прафілактыкі шкодных звычак, падчас якога праведзены ўрокі здароўя, класныя гадзіны і гадзіны інфармавання, спаборніцтва "Алімпійскія надзеі". Таксама ў верасні ладзілі Тыдзень спорту і здароўя з шэрагам мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця: хвілінкі здароўя ў рамках Адзіных дзён здароўя, лёгкаатлетычны крос, кіналекторый "Вучыся глядзець на жыццё з усмешкай", шматбор'е "Шыпоўка юных".

Здоровый образ жизни в Дисненской СШУ лістападзе-снежні і ў сакавіку арганізаваны Тыдні прафілактыкі. Праводзілі конкурс плакатаў "Мы выбіраем здароўе!"; дзейнічала лектарская група "Гаворым пра СНІД", выпускалі насценгазету "Мы за здаровы лад жыцця".
Школьнікі і педагогі ўдзельнічалі ў раённым штогадовым конкурсе "Моладзь за ЗЛЖ". Занялі 3 трэція месцы: у намінацыі "Верш" Антон Галуза, "Прэзентацыя"—Дзмітрый Шкіндзер, "Сцэнарый выхаваўчага мерапрыемства"—А. Красоўская.

Насычалі спартыўна-масавыя мерапрыемствы 6-ы школьны дзень. Праходзілі малыя алімпійскія гульні, спаборніцтвы па настольным тэнісе, футболе, гімнастыцы, шматбор'е дапрызыўнікоў "Абаронца Айчыны", конкурс на лепшых знаўцаў Правіл дарожнага руху і вадзіцеля веласіпеда, таварыская сустрэча па валейболе каманд вучняў і педагогаў.
На высокім эмацыянальным уздыме прайшло адкрытае мерапрыемства-гасцёўня "Крыніца здароўя". Яго падрыхтавалі вучні 8-га класа пад кіраўніцтвам Ж. Пацеенак.

Вялікая работа па прафілактыцы шкодных звычак вядзецца педагогамі сацыяльнымі С. Гіржда і М. Пацеенкам. Імі арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя не толькі на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў школьнікаў, але і на прапаганду сумеснага вольнага часу дзяцей і бацькоў. У снежні, па шматгадовай традыцыі, прайшло свята "Тата, мама, я—спартыўная сям'я", якое сабрала шмат гледачоў. Спаборнічалі каманды Кагукіных, Ганебных, Масла, Марынчыных.

Здоровый образ жизни в Дисненской СШЗапомнілася гульня-падарожжа па станцыях "Калі хочаш быць здаровым", праведзеная Святланай Гіржда. На кожнай станцыі дзеці дэманстравалі спрыт, хуткасць, кемлівасць, творчыя здольнасці. Такія інтэрактыўная мерапрыемствы заўсёды выклікаюць цікавасць у школьнікаў. 

Да Дня сям'і Святлана Іосіпаўна падрыхтавала конкурсную праграму "Самая лепшая мама". Удзел прынялі 13 матуль, а таты сталі гледачамі і членамі журы. Канкурсанткі прадзявалі нітку ў іголку як мага больш разоў, збіралі мясарубку на хуткасць, змянялі колер мячыка, шукалі гузікі ў зерні, перакладалі мячы гімнастычнымі палкамі, будавалі піраміду. Іспыты чаргаваліся з мастацкімі нумарамі. У зацятай барацьбе перамагла маці вучня 4-га класа Віці Валенціка Ксенія Леанідаўна. Астатнім удзельніцам прысуджаны розныя намінацыі.
Пастаянна запрашаем бацькоў на мерапрыемствы 6-га школьнага дня: канцэрты, гадзіны духоўных зносін, конкурсы. Тэма здаровага ладу жыцця абмяркоўваецца на класных і агульнашкольных бацькоўскіх сходах.

Алена КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта