"Семейный экспресс" в Миорской СШ №2

"Семейный экспресс" в Миорской СШ №2У СШ №2 у спартыўных спаборніцтвах "Сямейны экспрэс" паўдзельнічалі першакласнікі і іх бацькі. Жанна і Уладзімір Валынцы з дачкой Сафіяй, Людміла і Сяргей Міхайлавы з Арцёмам, Валянціна і Аляксандр Міхайлавы з Валерыяй, Алена і Руслан Чабатар са Златай. Паказалі навыкі і таленты. Каманды, настаўнікі і балельшчыкі заўважна хваляваліся. 
 
У візітоўцы таты прадстаўлены мужнымі і моцнымі, мамы—прыгожымі, дзеці згуртоўвалі бацькоў у дружыны. У дамашнім заданні аб'явілі назву, дэвізы, паказалі таленты і яркія эмблемы. Конкурсы суправаджаліся музыкай і вельмі захапілі: "Пранясі, не скінь", "Татамамамабіль", "Стоп-кадр", "Калодзеж", "Наша дружная сям'я", "Прыгатуем абед", "Трапны стралок", "Балота", "Лоўкія і ўмелыя". Музычныя паўзы—і паміж спаборніцтвамі. Фінішавала камбінаваная эстафета. Актывістамі праслылі балельшчыкі. Пакуль журы абмяркоўвала, сем'і адгадвалі спартыўныя загадкі. Аб'яўлены доўгачаканы вынік: у заўзятай і сумленнай барацьбе перамаглі Міхайлавы з дачушкай Валерыяй. Усе каманды ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Дзеці і бацькі прапанавалі зрабіць такое свята традыцыйным. 
Фота для ілюстрацыі.
Юлія КРУК, сямікласніца. 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.