Авторизация
 

Эмоцыі, сейвы і галы

+
Эмоции, сейвы и голыПрацягам футбольнага сакавіка стаў адкрыты турнір па міні-футболе сярод ветэранаў на прызы аддзела адукацыі, спорту і турызму Міёрскага райвыканкама. 18-19 сакавіка наша зямля сустрэла гасцей з Віцебска, Наваполацка, Верхнядзвінска і каманду Новалукомльскай ГРЭС.  
 
Мілыя ўсмешкі, добры настрой, як заўсёды, прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці. Пажадальныя словы намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Стальмачонак і намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларысы Малецкай распалілі цікавасць спартсменаў.
Два дні прайшлі хутка. Не дзіўна, бо гульні відовішчныя і захапляльныя са шматлікай небяспекай, эмоцыямі, сейвамі і галамі. Усяго забіта 97, 38—за першы дзень, 59 (!!!)—за другі. Ці пачатковая стома, ці напал барацьбы павялічыўся—ведае толькі "футбольны бог". 

Эмоции, сейвы и голыВынікі: 18 сакавіка
Міёры - Верхнядзвінск—1:6
Новалукомль - Віцебск—3:4
Міёры - Наваполацк—1:2
Новалукомль - Верхнядзвінск—5:1
Віцебск - Наваполацк—9:6

19 сакавіка
Міёры - Новалукомль—12:2
Віцебск - Верхнядзвінск—8:2
Новалукомль - Наваполацк—5:8
Міёры - Віцебск—4:7
Верхнядзвінск - Наваполацк— 6:5
 
10 матчаў за 2 дні, хацелася б расказаць пра кожны, але вылучым найбольш цікавыя.
Новалукомль - Віцебск—3:4 (фаварыт турніру г. Віцебск сутыкнуўся з упэўненай абаронай каманды Новолукомльской ГРЭС, якая адказвала небяспечнымі контратакамі, якія часам прыносілі плады. Неверагодныя сейвы галкіпера і хвацкая гульня Андрэя Кудраўцава з Новалукомля, які пасля стаў лепшым іграком, усё-ткі не скарылі віцяблян).

Эмоции, сейвы и голыМіёры - Новалукомль—12:2 (першая перамога гаспадароў пасля правальнага першага дня, ды яшчэ якая! 12 разоў новалукомльскі галкіпер даставаў мяч з варот. Ці госці аддалі ўсе сілы ў першы дзень, ці не пашанцавала—невядома. Ведаем толькі, што гэта лепшы матч нашых ветэранаў, у якім яны паказалі ўсю сутнасць "каманднага духу"). 

Верхнядзвінск - Наваполацк—6:5 (Завяршальная гульня ўнесла карэктывы ў барацьбу за медалі. Рачныя паказалі, што такое каманда. Навапалачан, таксама зладжаных і згуртаваных, задавальняла і нічыя, але Верхнядзвінск супрацівіўся гэтаму і забраў сярэбраныя медалі.
У выніку першым стаў Віцебск, другім—Верхнядзвінск, трэцім—Наваполацк, затым Міёры і Новалукомль. 
Максім ПЛАТОНАЎ. 
Фота К.БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 747
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 640
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта