Авторизация
 

На парным бадмінтоне ў Браславе

+
На парном бадминтоне в БраславеРФСК "Дрывяціч", што ў Браславе,  у Дзень закаханых запрасіў на адкрытыя спаборніцтвы па парным бадмінтоне "Спартыўны Валянцін". Удзельнічаць мог кожны жадаючы ў пары. Атрымалася сем дуэтаў—сямейных, закаханых і сяброўскіх, сярод іх шэсць з Браслава і сяброўскі тандэм з Міёр у складзе Маргарыты Граковіч і Максіма Платонава.
 
Каманды падзяліліся на 2 групы, якім трэба было заняць 1-е ці 2-е месца, каб працягнуць барацьбу ў фінальнай частцы спаборніцтваў. Група, куды трапілі міярчане, аказалася слабей за другую, якую можна з упэўненасцю назваць "групай смерці", бо там практычна ўсе пары па-майстэрску валодалі ракеткай.

Міярчанам жа ніхто не здолеў навязаць упартай барацьбы, і яны ўпэўнена выйшлі ў паўфінал з першага месца, не даўшы пры гэтым выйграць сапернікам ні адной партыі. У паўфінале сустрэліся з камандай, якая заняла 2-е месца ў "групе смерці" і, на жаль, саступілі, а далей іх чакала гульня за 3-е месца. 

У сапернікі дасталася пара, якую ўпэўнена абыгралі на групавым этапе, таму медалі за 3-е месца, можна сказаць, дасталіся ім з лёгкасцю. Маргарыта Граковіч і Максім Платонаў зноў не ўступілі ігракам-гаспадарам. 
Міёрская пара выказвае падзяку калегам з Браслава за сардэчны прыём і станоўчыя эмоцыі!

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта