Авторизация
 

Паядынак трох

+
Поединок трёх20 лютага ў ФСК "Атлант" у рамках круглагадовай спартакіяды сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод жанчын. Колькасць удзельнікаў не радавала, затое якасць і відовішчнасць гульняў на вышыні: упартая барацьба і прыгожыя розыгрышы. Змагаліся работнікі УП ЖКГ, РАНС і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (ААСіТ).
 
У першай гульні сустрэліся на спартыўнай пляцоўцы ААСіТ і УП ЖКГ. Вынік—2:0, а ў партыях—25:20, 25:19. Упэўненая перамога работнікаў адукацыі і спорту ў першай гульні дазволіла ім разлічваць на медалі за першае месца, у сваю ж чаргу перад ігракамі УП ЖКГ стаяла нялёгкая задача абыграць РАНС, каб вышэй падняцца на п'едэстале. З задачай справіліся, але варта адзначыць і каманду РАНС, якая ў першай партыі лёгка саступіла, а пасля навязала ўпартую барацьбу, прымусіўшы панервавацца сапернікаў. 
Канчатковы лік РАНС і УП ЖКГ 1:2 (па партыях—15:25, 27:25, 13:15). 

Адыграўшы ўсе гульні, камандзе УП ЖКГ заставалася толькі назіраць за ААСіТ і РАНС, а хварэць давялося за работнікаў адукацыі, бо ў выпадку іх перамогі, самі ніяк не змаглі б падняцца вышэй трэцяй прыступкі. 
Матываваныя валейбалісткі ААСіТ упэўнена абыгралі саперніц, якія, мабыць, аддалі ўсе сілы на мінулую гульню, так і не здолеўшы навязаць барацьбу ў гэтым паядынку. Хоць у першай партыі каманда РАНС добра праявіла свае валейбольныя навыкі і ўменні, але на другую ўжо не засталося сіл, ды і, шчыра прызнацца, фаварыткі спаборніцтваў з аддзела адукацыі былі на галаву вышэй за саперніц. Як вынік ААСіТ і РАНС—2:0 (25:19, 25:14).

Выніковыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-ае заняў аддзел адукацыі, спорту і турызму; 2-ое—УП ЖКГ і 3-яе—РАНС.
 
На здымку: валейбалісткі ААСіТ (злева направа): Ксенія Алісіенка, Крысціна Кузьміна, Маргарыта Граковіч, Надзея Граковіч, Ніна Лагун, Вольга Ясінская, Алена Зямскова.
Больш фота са спаборніцтваў можна знайсці ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" ў альбоме групы https://vk.com/sport_miory1
Максім ПЛАТОНАЎ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта