“Міёрская лыжня” запрашае

У нядзелю, 6 лютага, у райцэнтры праводзіцца зімовае спартыўнае свята “Міёрская лыжня-2011”. У ім прымаюць удзел усе калектывы фізкультуры арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, гаспадарак, школ. У праграме лыжныя гонкі, перацягванне каната, армрэстлінг. На лыжні спаборніцтвы будуць праходзіць па пяці ўзроставых катэгорыях у мужчын і жанчын.
Камандныя месцы будуць вызначацца па найменшай суме месц, якія занялі іх удзельнікі, а асабістыя месцы будуць залежыць ад выніковага часу. Для самых імклівых спартсменаў на лыжні падрыхтаваны медалі, для каманд—прызы і граматы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму.

Урачыстае адкрыццё спартыўнага свята адбудзецца ў 10.30 на паўвостраве.
Аргкамітэт запрашае прыняць актыўны ўдзел у спартыўным свяце ўсіх аматараў зімовых відаў спорту.

Аляксандр ЖУК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.