Авторизация
 

Міярчанін і амерыканскі футбол

Амерыканскі футбол на дад-
зены момант самы папу-
лярны від спорту ў ЗША, а яго Нацыянальная ліга—самая вядомая ў Паўночнай Амерыцы. Раней у раённай газеце пісалі, што наш зямляк Віктар Клец займаецца такім футболам, часта ездзіць на трэніроўкі ў абласны цэнтр і змагаецца ў складзе віцебскай каманды "Рысі". Нядаўна Віктар прыняў удзел і ў першым матчы Кубка Вітаўта Вялікага, створанага ў памяць першага старшыні Федэрацыі амерыканскага футбола Беларусі Ігара Жукоўскага. 

Миорчанин и американский футбол Амерыканскі футбол на дадзены момант самы папулярны від спорту ў ЗША, а яго Нацыянальная ліга—самая вядомая ў Паўночнай Амерыцы. Раней у раённай газеце пісалі, што наш зямляк Віктар Клец займаецца такім футболам, часта ездзіць на трэніроўкі ў абласны цэнтр і змагаецца ў складзе віцебскай каманды "Рысі". Нядаўна Віктар прыняў удзел і ў першым матчы Кубка Вітаўта Вялікага, створанага ў памяць першага старшыні Федэрацыі амерыканскага футбола Беларусі Ігара Жукоўскага. 

 

Гульня, у якой сустрэліся сталічныя "Ліцвіны" і віцебскія "Рысі", атрымалася ўпартай і драматычнай. Першымі лік адкрылі "Ліцвіны", рэалізаваўшы філд-гол (забілі мяч у вароты з поля). У пачатку другой чвэрці "Рысі" адыграліся выносным тачдаўнам (дастаўка мяча ў ачкавую зону саперніка). Доўгі час лік на табло заставаўся нязменным. Па-сапраўднаму драматычным выдаўся напад ў заключнай чвэрці. За хвіліну да заканчэння матчу "Ліцвіны" арганізавалі пасавы тачдаўн. "Рысям" удалося хутка прайсці практычна ўсё поле, у тым ліку дзякуючы парушэнням з боку сапернікаў. Трапілі ў чырвоную зону і рэалізавалі тачдаўн літаральна за некалькі секунд да фінальнага свістка. Выніковы лік сустрэчы—13:10 на карысць "Рысяў", якія выйшлі ў фінал і хутка пазмагаюцца за першынство з гродзенскімі "Варварамі". Пра вынікі сустрэчы раённая газета абавязкова паведаміць. 

 

Миорчанин и американский футбол Для даведкі: Амерыканскі футбол—кантактны камандны від спорту. У ім бяруць удзел дзве каманды па адзінаццаць ігракоў, гуляюць авальным мячом на прамавугольным полі шырынёй 53,3 ярды (48,738 метра) і даўжынёй 120 ярдаў, з іх 100 ярдаў—гульнёвая зона і па 10 крайніх—ачковая. Вароты ў выглядзе рагаткі на абодвух канцах. Каманда павінна  прасоўваць мяч у ачкавую тэрыторыю, несучы або пасуючы,—спачатку на 10 ярдаў (даецца 4 спробы). Калі гэта ўдаецца, у арсенале яшчэ 4 мажлівасці. У адваротным выпадку наступаюць сапернікі. Ачкі можна набраць за кошт памяшчэння мяча ў канец зоны (тачдаўн) або забіўшы яго ў вароты (філдгол), балы можа зарабіць і абарона. Перамагае, вядома, тая брыгада, якая вядзе лік. Гэтая амерыканская гульня развілася з ранніх форм рэгбі і звычайнага футбола. Праз дзесяць гадоў Уолтар Кэмп вядомы як "бацька амерыканскага футбола" (ігрок, суддзя і спартыўны каментатар) першым устанавіў канкрэтныя каноны. 


 

Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта