Авторизация
 
На чвэрцьфінальным паядынку футбалісты Міёр

На четвертьфинальном поединке футболисты Миор Вельмі доўга чакалі чвэрцьфінальнага паядынку футбалісты Міёр. Апошняя іх гульня ў турніры датавана 26-м верасня, калі саступілі дарогу да    1-га месца ў групе Глыбокаму, а сабе падарылі месца ў 1/4 фінала. Праблема іншага плана стаяла перад сапернікам. Аддаўшы шмат сіл у папярэдняй гульні ў Горках, пакінуўшы частку "байцоў" пад карткамі і з траўмамі, "камунальнікі" ператасавалі склад, але з пераможнага шляху не збочылі. Абвясціў галявую "забастоўку" лідар саперніцкіх нападаў,  але яго паспяховы пачын падхапілі іншыя паплечнікі. Матч міярчан з сенненскімі камунальнікамі прынёс перамогу канкурэнтам, якія спаборніцтва і прымалі.   

Ход паядынку ад Дзмітрыя Гапеева ("Камунальнік"): 
—На 3-й хвіліне сенненскі футбаліст выкарыстаў перадачу і, выйшаўшы адзін на адзін з варатаром, адправіў мяч у сетку. Аж да        25-ай хвіліны Сянно небяспекі больш не стварала, ды моцным ударам забілі вельмі прыгожы мяч пад перакладзіну міярчан. Лік 2:0, як падалося, заспакоіць гаспадароў. Праявіўшы секундную расслабленасць, сенненцы атрымалі гол у свае вароты, тым самым аднавіўшы інтрыгу. У другім тайме характар гульні з прымаючага боку не памяняўся. ...Ну, а пасля трэцяга гола ў міёрскія вароты вынік стаў зразумелы. Канчатковы лік устаноўлены яшчэ адным пападаннем да гасцей. Такая перамога вывела "Камунальнік" у паўфінал. 
Каментарый да матча ад Максіма Платонава (Міёры):
—Безумоўна, мы выйшлі на гульню з моцным сапернікам, перайграць якога можна было толькі зладжанымі, сумеснымі звышнамаганнямі. Мы стараліся, слаліся ў падкатах, але сенненцы лепш бачылі поле, больш за нас кантралявалі мяч. Прайграючы 0:2, нам удалася добрая галявая атака, якую пачаў Канстанцін Пятроў. Ён жа яе і працягнуў, скінуўшы мяч галавой пад удар Арцёму Драздовічу, які забівае гол. Калі скарацілі адставанне ў ліку, спрабавалі пайсці наперад. Але пацягнуў мышцу наш хуткасны нападаючы Раман Чубрэвіч, замяніць яго не было кім. Ды і іншыя ратацыі гульню не ўзмацнілі. Не ўсе нашы футбалісты аддаліся барацьбе цалкам, адсюль—і вынік. Нягледзячы на паражэнне, дзякуем нашым удзельнікам за барацьбу і самааддачу, бо яны правялі, безумоўна, удалы сезон. У чвэрцьфінале змагаліся Уладзіслаў Касцюковіч, Сяргей Блудзень, Канстанцін Пятроў, Максім Платонаў, Сяргей Сініца, Юрый Мароз, Аляксандр Пяткевіч, Віталь Слуцкі, Андрэй Канаховіч, Раман Чубрэвіч, Арцём Драздовіч, На замену выходзілі Яўген Дабравольскі, Юрый Васюковіч, Раман Кавалёнак. 
Падрыхтаваў Максім ПЛАТОНАЎ, старшыня ФСК "Атлант". 

Падрыхтаваў Максім ПЛАТОНАЎ,

старшыня ФСК "Атлант". 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта