Авторизация
 

Закончыліся сустрэчы ў заходняй зоне чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе

Закончились встречи в западной зоне чемпионата Витебской области по футболу Вось і скончыліся групавыя баталіі ў заходняй зоне чэмпіянату віцебскай вобласці па футболе. Хтосьці паспеў заскочыць у шчаслівую чацвёрку для працягу барацьбы за медалі і званне чэмпіёна вобласці, а нехта будзе адсочваць працяг барацьбы ў інтэрнэце і рыхтаваць газон да наступнага сезона. Пра ўсё гэта... 

 

 

Пасля 14 тураў ФК "Міёры" спазнаў і гора паражэнняў, і слодыч перамог. Варта адзначыць, што ў 7 дамашніх матчах знерваваць гаспадароў атрымалася толькі ў палачан, і то гульня была роўнай, але пенальці ў нашы вароты зрабілі сваю справу, як вынік—перамога Полацка з лікам 1-2. Больш нікому не ўдалося з'ехаць з Міёр з перамогай і, як следствам, 3-ма ачкамі ў скарбонцы. Немалую ролю ў добрай гульні нашага клуба адыграла падтрымка родных трыбун, за што і выказваем ім асаблівую падзяку!
У гасцявых жа матчах атрымалася ўсё складаней, перамогу вырвалі толькі ў Пастаў і Верхнядзвінска (дзякуючы тэхнічнаму паражэнню "рачных"), зача-піліся за нічыю ў Докшыцах.
З докшыцкім "Ветразем" наогул закруціўся сюжэт, як у бразільскіх серыялах. Выявіўшы 3-х уладальнікаў пуцёвак у плэй-оф, якімі сталі Лепель, Глыбокае і Полацк, засталося высветліць, хто скокне ў шчаслівы вагон з чацвёртага месца—Докшыцы ці Міёры. Не ведалі да самага канца. Адыграўшы апошні матч дома з глыбачанамі, міярчане зачапі-ліся за нічыю дзякуючы прыгожаму ўдару лепшага нашага бамбардзіра Арцёма Драздовіча. І як вынік: 19 ачкоў у нашай скарбонцы, якіх хапала для выхаду ў плэй-оф. Але, як кажуць, праблема ўзнікла, дзе яе не чакалі: Докшыцы, саступіўшы дома Лепелю, не жадалі мірыцца з паражэннем і падалі пратэст у абласную федэрацыю футбола, дзе скаргу задаволілі. Пасля гэтага ў нас і дакшычан вызначылася роўная колькасць ачкоў—па 19, але праблема ў тым, што ў апошняй гульні з палачанамі іх мог задаволіць і нічыйны вынік, які б дазволіў абысці нас у турнірнай табліцы. Але полацкая "падножка" з лікам 2-1 спрацавала на нашу карысць. Пры роўнай колькасці ачкоў Міёры і Докшыцы дужаліся далей. Дамашняя перамога міярчан з лікам 5-2 і безгалявая нічыя ў сапернікаў паказалі, што мы больш вартыя працягнуць барацьбу ў плэй-оф. Ды хочацца адзначыць і дакшычан, якія дэманстравалі прыгожы і відовішчны футбол па ходзе ўсяго чэмпіянату!
У чвэрцьфінале пазмагаемся з сенненскім "Камунальнікам",  да іх адправімся 11 кастрычніка.
Вось тыя людзі, дзякуючы якім Міёры працягнуць барацьбу: Уладзіслаў Касцюковіч, Канстанцін Пятроў, Уладзімір Шамшур, Сяргей Сіняўскі, Андрэй Сухараў, Максім Платонаў, Сяргей 
Сініца, Сяргей Закрэўскі, Сяргей
 Мышко, Юрый Мароз, Валерый 
Мароз, Аляксандр Пяткевіч, Алег 
Сцепулёнак, Андрэй Канаховіч, 
Аляксандр Кулянок, Яўген Дабраво-
льскі, Віталь Слуцкі, Максім Антанё-
нак, Аляксандр Пятроў, Раман Чубрэ-
віч, Віталь Васільеў, Арцём Драздовіч, Сяргей Блудзень, Раман Кавалёнак, Юрый Васюковіч.
Прапануем вашай увазе ўсе пары чвэрцьфіналу чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе-2015. Футбольныя клубы "Глыбокае"—"Газавік" (Віцебск), "Лепель"—"Дынама" (Лёзна), "Сянно"—"Міёры", "Днепр" (Дуброўна)—"Полацкгаз" (Полацк).
Максім ПЛАТОНАЎ, 
старшыня ФСК "Атлант". 

Пасля 14 тураў ФК "Міёры" спазнаў і гора паражэнняў, і слодыч перамог. Варта адзначыць, што ў 7 дамашніх матчах знерваваць гаспадароў атрымалася толькі ў палачан, і то гульня была роўнай, але пенальці ў нашы вароты зрабілі сваю справу, як вынік—перамога Полацка з лікам 1-2. Больш нікому не ўдалося з'ехаць з Міёр з перамогай і, як следствам, 3-ма ачкамі ў скарбонцы. Немалую ролю ў добрай гульні нашага клуба адыграла падтрымка родных трыбун, за што і выказваем ім асаблівую падзяку!У гасцявых жа матчах атрымалася ўсё складаней, перамогу вырвалі толькі ў Пастаў і Верхнядзвінска (дзякуючы тэхнічнаму паражэнню "рачных"), зача-піліся за нічыю ў Докшыцах.З докшыцкім "Ветразем" наогул закруціўся сюжэт, як у бразільскіх серыялах. Выявіўшы 3-х уладальнікаў пуцёвак у плэй-оф, якімі сталі Лепель, Глыбокае і Полацк, засталося высветліць, хто скокне ў шчаслівы вагон з чацвёртага месца—Докшыцы ці Міёры.

 

Не ведалі да самага канца. Адыграўшы апошні матч дома з глыбачанамі, міярчане зачапі-ліся за нічыю дзякуючы прыгожаму ўдару лепшага нашага бамбардзіра Арцёма Драздовіча. І як вынік: 19 ачкоў у нашай скарбонцы, якіх хапала для выхаду ў плэй-оф. Але, як кажуць, праблема ўзнікла, дзе яе не чакалі: Докшыцы, саступіўшы дома Лепелю, не жадалі мірыцца з паражэннем і падалі пратэст у абласную федэрацыю футбола, дзе скаргу задаволілі. Пасля гэтага ў нас і дакшычан вызначылася роўная колькасць ачкоў—па 19, але праблема ў тым, што ў апошняй гульні з палачанамі іх мог задаволіць і нічыйны вынік, які б дазволіў абысці нас у турнірнай табліцы. Але полацкая "падножка" з лікам 2-1 спрацавала на нашу карысць. Пры роўнай колькасці ачкоў Міёры і Докшыцы дужаліся далей.

 

Закончились встречи в западной зоне чемпионата Витебской области по футболу Дамашняя перамога міярчан з лікам 5-2 і безгалявая нічыя ў сапернікаў паказалі, што мы больш вартыя працягнуць барацьбу ў плэй-оф. Ды хочацца адзначыць і дакшычан, якія дэманстравалі прыгожы і відовішчны футбол па ходзе ўсяго чэмпіянату!У чвэрцьфінале пазмагаемся з сенненскім "Камунальнікам",  да іх адправімся 11 кастрычніка.Вось тыя людзі, дзякуючы якім Міёры працягнуць барацьбу: Уладзіслаў Касцюковіч, Канстанцін Пятроў, Уладзімір Шамшур, Сяргей Сіняўскі, Андрэй Сухараў, Максім Платонаў, Сяргей Сініца, Сяргей Закрэўскі, Сяргей Мышко, Юрый Мароз, Валерый Мароз, Аляксандр Пяткевіч, Алег Сцепулёнак, Андрэй Канаховіч, Аляксандр Кулянок, Яўген Дабраво-льскі, Віталь Слуцкі, Максім Антанё-нак, Аляксандр Пятроў, Раман Чубрэ-віч, Віталь Васільеў, Арцём Драздовіч, Сяргей Блудзень, Раман Кавалёнак, Юрый Васюковіч.Прапануем вашай увазе ўсе пары чвэрцьфіналу чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе-2015. Футбольныя клубы "Глыбокае"—"Газавік" (Віцебск), "Лепель"—"Дынама" (Лёзна), "Сянно"—"Міёры", "Днепр" (Дуброўна)—"Полацкгаз" (Полацк).

 

Максім ПЛАТОНАЎ, старшыня ФСК "Атлант". 

 

 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта