Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя

Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя Адфінішаваў раённы этап шкаліяды і легкаатлетычнага чатырохбор'я. Вучні малодшых класаў ужо паспелі паўдзельнічаць у занальным этапе, які прайшоў на мінулым тыдні ў Глыбокім. Дасягнуты цудоўныя вынікі: Дзмітрый Казлоўскі з СШ №3 узнагароджаны дыпломам першай ступені, Мікалай Бараноўскі з Новапагосцкай школы—"трэцім" дыпломам. Паралельна тэрытарыяльныя туры праходзяць у Наваполацку, Віцебску і Оршы. Спадзяёмся, што і нашы землякі ўвойдуць у зборную вобласці для дэманстрацыі дасягненняў на рэспубліканскім узроўні. І больш за тое, трапяць у каманду да алімпійца Вадзіма Дзевятоўскага—ініцыятара гэтых спаборніцтваў, наладжаных спецыяльна для адбору лепшых спартыўных дзетак.  

 

 

пакуль да раённых вынікаў. Выступоўцы шкаліяды-3-4-класнікі. Сярод дзяўчат першае і трэцяе месцы, адпаведна з парадкам названых імён, занялі Надзея і Лізавета Мінавы—дзве сястрычкі з Пераброддзя, на другім—Анастасія Каскевіч з СШ №3. Вызначылі і самых моцных хлопцаў. Усе яны з СШ №3 райцэнтра. Дзмітрый Казлоўскі—першы, Уладзіслаў Трубіла і Віталь Нарэйка—другі і трэці адпаведна. Вынікі легкаатлетычнага чатырохбор'я, дзе паўдзельнічалі 68 вучняў з 17 школ, будуць апублікаваны крышку пазней.
Дзяўчаты і хлопцы моцна стараліся. Змагаліся кожны за сябе, бо залік асабісты. Ігар Жук прызнаўся, што пойдзе да канца. Гэтаксама настроены і яго паплечнікі—чацвёрта-пяцікласнікі з СШ №3. Добра трэніруюцца з выкладчыкам  Васілём Паўлоўскім. Пераможны дух і ў дзісенскіх чацвёртакласнікаў. Любяць свайго спартыўнага куратара Івана Іванова. Удзельнікі легкаатлетычнага чатырохбор'я—шасці-сямікласнікі. Яны, як і пачаткоўцы, змагаліся ў скачках у даўжыню, кіданні, бегу. Лідарамі стануць лепшыя па агульным паказчыку ўсіх катэгорый. А пакуль размовы з выпадковымі інтэрв'юіруемымі. Дзяўчаты з Чапукоў адзначаюць, што выкладчык Віктар Маскалёў рыхтаваў іх дасканала, спакойна тлумачыў, дзе трэба выправіцца, цярпліва вучыў і дэманстраваў прыклад. Яны зараз будуць скакаць. Што ў гэтым "рамястве" галоўнае? На думку школьніц, шмат трэніравацца. Можа быць, атрымаецца і ў кожнага, хто паспрабуе, але вынік выйдзе розны. Наконт майго поспеху ў скачках адназначнага адказу даць не могуць. Таццяна Галавіна з Узмён кінула мяч на 21 метр. Вялікая заслуга ў тым настаўніка-Сяргея Сцепулёнка. Дамініка Шымуковіч з Сіцькова адолела ў кіданні 24 метры. Адзначае, што тут у яе вынік атрымаўся лепшы, чым у школе. Што паўплывала? Верагодна, старанне. Не хочацца падвесці спартыўнага кіраўніка Аляксандра Шульгу, які, канечне, на думку Дамінікі, засмуціцца, калі яго выхаванка не прадэманструе добры вынік. Лера Кацяш таксама з Сіцькова, і таксама адолела 24 метры. Яе тры спробы з кожным разам заканамерна станавіліся лепшымі. Вольга Конах з Дзісны паказала, што называецца, клас. 39 метраў—яе фініш у кіданні. Ды не фініш, хутчэй старт, бо ў шасцікласніцы яшчэ ўсё наперадзе. Правільна выштурхнуць, падабраць разбег—дае парады малайчына. 
Спартыўных поспехаў вам, алімпійцы! А скокнуць я ўсё-ткі паспрабую…
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя А пакуль да раённых вынікаў. Выступоўцы шкаліяды-3-4-класнікі. Сярод дзяўчат першае і трэцяе месцы, адпаведна з парадкам названых імён, занялі Надзея і Лізавета Мінавы—дзве сястрычкі з Пераброддзя, на другім—Анастасія Каскевіч з СШ №3. Вызначылі і самых моцных хлопцаў. Усе яны з СШ №3 райцэнтра. Дзмітрый Казлоўскі—першы, Уладзіслаў Трубіла і Віталь Нарэйка—другі і трэці адпаведна.

 

Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя Вынікі легкаатлетычнага чатырохбор'я, дзе паўдзельнічалі 68 вучняў з 17 школ, будуць апублікаваны крышку пазней.Дзяўчаты і хлопцы моцна стараліся. Змагаліся кожны за сябе, бо залік асабісты. Ігар Жук прызнаўся, што пойдзе да канца. Гэтаксама настроены і яго паплечнікі—чацвёрта-пяцікласнікі з СШ №3. Добра трэніруюцца з выкладчыкам  Васілём Паўлоўскім. Пераможны дух і ў дзісенскіх чацвёртакласнікаў. Любяць свайго спартыўнага куратара Івана Іванова. Удзельнікі легкаатлетычнага чатырохбор'я—шасці-сямікласнікі. Яны, як і пачаткоўцы, змагаліся ў скачках у даўжыню, кіданні, бегу. Лідарамі стануць лепшыя па агульным паказчыку ўсіх катэгорый. А пакуль размовы з выпадковымі інтэрв'юіруемымі.

 

Финиш районной школиады и легкоатлетического чатырохборъя Дзяўчаты з Чапукоў адзначаюць, што выкладчык Віктар Маскалёў рыхтаваў іх дасканала, спакойна тлумачыў, дзе трэба выправіцца, цярпліва вучыў і дэманстраваў прыклад. Яны зараз будуць скакаць. Што ў гэтым "рамястве" галоўнае? На думку школьніц, шмат трэніравацца. Можа быць, атрымаецца і ў кожнага, хто паспрабуе, але вынік выйдзе розны. Наконт майго поспеху ў скачках адназначнага адказу даць не могуць. Таццяна Галавіна з Узмён кінула мяч на 21 метр. Вялікая заслуга ў тым настаўніка-Сяргея Сцепулёнка. Дамініка Шымуковіч з Сіцькова адолела ў кіданні 24 метры. Адзначае, што тут у яе вынік атрымаўся лепшы, чым у школе. Што паўплывала? Верагодна, старанне. Не хочацца падвесці спартыўнага кіраўніка Аляксандра Шульгу, які, канечне, на думку Дамінікі, засмуціцца, калі яго выхаванка не прадэманструе добры вынік.

 

Лера Кацяш таксама з Сіцькова, і таксама адолела 24 метры. Яе тры спробы з кожным разам заканамерна станавіліся лепшымі. Вольга Конах з Дзісны паказала, што называецца, клас. 39 метраў—яе фініш у кіданні. Ды не фініш, хутчэй старт, бо ў шасцікласніцы яшчэ ўсё наперадзе. Правільна выштурхнуць, падабраць разбег—дае парады малайчына. Спартыўных поспехаў вам, алімпійцы! А скокнуць я ўсё-ткі паспрабую…

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.