Дзве змешаныя каманды старшакласнікаў і настаўнікаў "Мядзведзі" і "Пазітыў" удзельнічалі ў спартландыі, якая прысвячалася Дню настаўніка ў Язненскай СШ. Галоўным суддзёй хуткасці і спрыту спартсменаў з'яўляўся настаўнік фізічнай культуры Віталь Янкоўскі.
Спартыўная зала была аформлена прыгожымі плакатамі і перапоўнена балельшчыкамі. Запрасілі ж праводзіць конкурсы былога настаўніка гэтай жа ўстановы, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, Мікалая Іванавіча Бахіра. Эстафета з абручамі, скачкі праз скакалку, бег парамі, перадача мяча над галавой, скачкі ў даўжыню і іншыя конкурсы толькі распальвалі запал удзельнікаў.
У спартыўнай зале царыла атмасфера барацьбы, як на сапраўдным вялікім стадыёне. Ішла гарачая барацьба паміж камандамі. Калі напачатку наперадзе лідзіравалі "пазітыўцы", то на апошніх хвілінах і заключным конкурсе лік зраўняўся—16:16.Перамагла дружба!
Каманды ўзнагародзілі дыпломамі і салодкімі прызамі. У Язненскай СШ у працэсе выхавання адна з галоўных задач—здаровы лад жыцця. Настаўнікі сваім прыкладам паказваюць вучням, што трэба любіць спорт і берагчы здароўе, а хлопцы і дзяўчынкі гэтую навуку спрытна пераймаюць.Дарагія нашы настаўнікі, мы, вучні школы, жадаем:
Каб вы ніколі не хварэлі,
Каб ніколі не старэлі,
Вечна былі маладымі,
Мудрымі і добрымі такімі.
Савет старшакласнікаў Язненскай СШ.