Спартыўная сям’я
gazeta 13-01-2011, 14:40 1 844 Спорт і турызм

Святлана Іосіфаўна — пастаянная ўдзельніца спаборніцтваў “Міёрская лыжня” і мнагабор’я сярод працоўных калектываў раёна. Іван Іосіфавіч — суддзя ўсіх раённых спаборніцтваў. У лютым мінулага года яны падрыхтавалі каманду з вучняў 4-7 класаў, якія сталі ўдзельнікамі тэлевізійнай гульні “Бухта капітанаў”. І ў тым, што дзеці прывезлі дыпломы 1 і 3 ступені, — заслуга настаўнікаў.
2 лютага сям’я Гірждаў была запрошана ў вобласць на сустрэчу з алімпійцамі, дзе падчас вячэрняга шоу ў канцэртнай зале “Віцебск” ім уручылі набор спартыўнага інвентару за актыўны ўдзел у спартыўным жыцці краіны і фарміраванні здаровага ладу жыцця маладога пакалення.
Сваімі ўражаннямі падзяліўся Уладзіслаў: “Я ў захапленні ад таго, што ўбачыў! Перад намі выступалі знакамітыя спартсмены: Вячаслаў Яноўскі, Вадзім Дзевятоўскі, Вольга Барабаншчыкава (яна, дарэчы, вяла канцэртную праграму), міністр спорту і турызму Алег Качан. Перад пачаткам канцэрта наведалі выставу “Спорт для ўсіх”, потым паглядзелі на майстэрства тых, хто займаецца ўсходнімі адзінаборствамі, волатаў-гіравікоў, цыркачоў аршанскай студыі. Падчас канцэрта нам уручылі падарункі. Вельмі хваляваўся, калі разам са сваімі роднымі ўзнімаўся на такую вялікую сцэну. Перад намі выступалі спевакі і танцоры, асабліва мне спадабалася выступленне дзяўчат з віцебскай секцыі мастацкай гімнастыкі і калектыву бальнага танца Мінскага ўніверсітэта фізічнай культуры. А яшчэ мяне і, напэўна, усіх прысутных захапіў комплекс фізічных практыкаванняў на кожны дзень ад Мішкі-алімпішкі, бо было весела ўсім”.
Настаўнікі вельмі ўдзячны начальніку аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандру Іванавічу Жуку і намесніку начальніка ўпраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Пятру Іосіфавічу Немянёнку.
Праца Івана Іосіфавіча і Святланы Іосіфаўны прыносіць свой плён. Многія вучні і пасля школы не развітваюцца са спортам: паступаюць на спецыяльнасці, звязаныя з фізічнай культурай, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў там, дзе працуюць.
А. КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце
УА “Дзісенская ДАСШ”.
намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце
УА “Дзісенская ДАСШ”.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.